
У Іраку аб’явілі трохдзённую жалобу
У Іраку аб’явілі трохдзённую жалобу з-за гібелі людзей пры пажары ў гандлёвым цэнтры горада Эль-Кут на ўсходзе краіны, паведамляе РИА Новости.

Самы буйны метэарыт з Марса прадалі на аўкцыёне ў ЗША за рэкордныя $5,3 млн

Хлебазаводы Белкаапсаюза штодня выпякаюць каля 100 тон хлеба
Хлебазаводы Белкаапсаюза вырабляюць каля 12% усёй хлебабулачнай прадукцыі ў Беларусі, штодзень выпякаюць каля 100 т хлеба. Аб гэтым паведаміла журналістам галоўны тэхнолаг аддзела па вытворчасці прамысловай прадукцыі і кіраванні якасцю Белкаапсаюза Таццяна Касякова, перадае БелТА.

Беларусь і Лаос плануюць абмяняцца візітамі на вышэйшым узроўні
Беларусь і Лаос плануюць абмяняцца візітамі на вышэйшым узроўні. Такая дамоўленасць дасягнута на перагаворах міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з міністрам замежных спраў Лаоса Тхонгсаванам Фамвіханам, паведамляе БелТА.

Гродзенец праз тры дзесяцігоддзі зноў стаў студэнтам
Ігар Саратокін у свае 56 гадоў вучыцца на другім курсе ў магістратуры. Але ён не адзіны такі. Толькі ў ГрДУ імя Янкі Купалы ёсць магістранты, якім за 50, 60 і нават 70 гадоў. Ігар — той з іх, хто пагадзіўся расказаць пра сябе.

Прэзідэнт Лаоса назваў Беларусь адным з лепшых сяброў сваёй краіны
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў падчас візіту ў Лаос правёў сустрэчу з Прэзідэнтам гэтай краіны Тханглунам Сісулітам. Пра гэта паведамляе БелТА.

Аляксандр Кулік правёў штаб па распрацоўцы бураломаў пасля стыхіі
Магілёўшчына працягвае аднаўляцца пасля ўрагану. У чацвер, 17 ліпеня, абласны цэнтр наведаў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік і на месцы азнаёміўся з маштабамі нанесенай непагаддзю шкоды. Па краіне ад шквалістага ветру пацярпела парадку 3,5 тысячы гектараў лесу, 2,5 тысячы з іх падлягаюць суцэльным санітарным высечкам. У прыватнасці па Магілёўскім лясгасе — каля 1500–1700 гектараў — амаль мільён кубаметраў драўніны. Усяго ў Магілёўскай вобласці пацярпела больш за 2,5 тысячы гектараў лесу. Для параўнання — у Мінскай вобласці — да 200 гектараў, у Віцебскай — каля 70.

Жыхар Мінска знайшоў банкаўскую карту і расплаціўся ёю ў магазінах
На разгляд у суд накіраваная крымінальная справа ў дачыненні да 50-гадовага гараджаніна, якога абвінавачваюць у крадзяжы маёмасці шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі, расказалі ў пракуратуры Цэнтральнага раёна, паведамляе «Минск-Новости».


Умовы надвор'я не перашкодзяць атрымаць добры ўраджай
У дзень, калі мы прыехалі ў Лідскі раён, з раніцы там стаяў густы туман пасля начнога дажджу: іх гэтым летам надвор’е пасылае шчодра. Але гадзін да 11 туман стаў рассейвацца, у прасветы хмар выглянула сонца. Падняўся лёгкі ветрык, і ўжо бліжэй да поўдня збожжаўборачныя камбайны КСУП «Беліца-Агра» дружна выехалі ў поле, а літаральна ўслед за імі падкаціў УАЗ кіраўніка гаспадаркі Віктара Сінкевіча. Старшыня на свае вочы хацеў паглядзець, як стартуе чарговы дзень жніва.