
У Беларусі павялічваюцца мінімальныя адпускныя цэны на льновалакно
У Беларусі з 19 ліпеня павялічаны мінімальныя адпускныя цэны на льновалакно, што рэалізуецца льнозаводамі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб. Гэта прадугледжана загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 17 ліпеня 2025 года нумар 193, паведамілі БелТА.

У Албаніі на дне Ахрыдскага возера выяўлена найстаражытнае паселішча людзей
Група даследчыкаў са Швейцарыі і Албаніі выявіла на дне Ахрыдскага возера рэшткі старажытнага паселішча чалавека ўзростам 6-8 тыс.гадоў, у якім пражывалі арганізаваныя абшчыны паляўнічых і земляробаў, паведамляе БелТА са спасылкай на Reuters.

Пагадненне аб электронным гандлі таварамі ў ЕАЭС можа быць падпісана да канца 2025 года
Пагадненне аб электронным гандлі таварамі ў Еўразійскім эканамічным саюзе можа быць падпісана да канца 2025 года. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

У БТПР расказалі пра першы трафей палявання на мядзведзя
У Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў расказалі пра вынікі палявання на мядзведзя, паведамляе БелТА

Прыняты дадатковыя меры па забеспячэнні войскаў транспартам і БПЛА ў ваенны час
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 ліпеня падпісаў указ № 282, які прадугледжвае дадатковыя меры па забеспячэнні Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў транспартнымі сродкамі, у тым ліку беспілотнымі лятальнымі апаратамі, якія прадстаўляюцца дзяржорганамі і арганізацыямі ў перыяд мабілізацыі і ваенны час. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Палацы Рэспублікі ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу на суісканне Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці 2024 года
Званне лаўрэата 2024 года было прысвоена 28 арганізацыям: з іх 14 сталі лаўрэатамі, 14 — пацвердзілі званне лаўрэата паўторна, 12 арганізацый сталі дыпламантамі конкурсу. Тры арганізацыі з ліку лаўрэатаў удастоены спецыяльных узнагарод: «Лідарства», «Дасканаласць менеджменту» і «Сацыяльная адказнасць». Пераможцы прадстаўляюць машынабудаўнічую, энергетычную, транспартную, электратэхнічную, харчовую галіны, а таксама лёгкую і хімічную прамысловасць, установы адукацыі і санаторна-курортных паслуг.

На станцыі метро «Аўтазаводская» эвакуіравалі пасажыраў з-за тэхнічнай няспраўнасці цягніка
Днём 18 ліпеня на станцыі метро «Аўтазаводская» адбылася тэхнічная няспраўнасць аднаго з цягнікоў. Падрабязнасці паведамілі ў прэс-службе сталічнай падземкі.

Як прафесіяналізм механізатараў і сучасная тэхніка дапамагаюць забяспечыць высокія ўраджаі ў Лёзненскім раёне
Першыя камбайны на Лёзненшчыне выйшлі ў палі ў Дзень Незалежнасці. Напэўна, гэта сімвалічна, бо харчовая бяспека і незалежнасць — паняцці ўзаемна абумоўленыя. Але аграрыі глядзяць не на даты календара, а на стан раслін і надвор’е. І ўсё ж свята ў адным з самых усходніх раёнаў Беларусі атрымалася двайным. Збор ураджаю нездарма называюць «бітвай», але акрамя напружання ўсіх сіл гэта яшчэ натхненне і надзея. Зямля дзякуе чалавеку за клопат, аддае свайму гаспадару плады яго працы.

Нацэлены на вынік і сваё зробім. Субоцін аб уборачнай кампаніі ў рэгіёне
У актыўную стадыю ўборачная кампанія ў Віцебскай вобласці ўвойдзе на наступным тыдні, і ўсе прадпрыемствы АПК рэгіёна нацэлены на вынік. Аб гэтым у час селектарнай нарады па ўборачнай кампаніі ў рэспубліцы з Прэзідэнтам Беларусі паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, паведамляе БелТА.

Чым парадуюць кніжныя навінкі «Звязды»?
Чытаць кнігі разам з сям’ёй ці з сябрамі можа быць добрай традыцыяй, якая падкажа вам агульныя тэмы для размоў і дасць магчымасць паглядзець на звыклае з іншага боку. Сёння расказваем пра новыя кнігі «Выдавецкага дома «Звязда», дзе чытачы розных узростаў абавязкова адшукаюць цікавыя экзэмпляры для прыемнага баўлення часу.