Навiны
Як грамадзянская ініцыятыва змяніла закінуты куток аграгарадка ў Воранаўскім раёне
Ад занядбанай пусткі — да «Утульнага месца»
У нацыянальнай галіны станка- і робатабудавання вялізны прастор для развіцця
Канкурэнцыя тэхналогій не навінка для сусветнай эканомікі. Усплёскі барацьбы за перавагу па гэтым крытэрыі ўспыхвалі неаднаразова. Але гісторыя рухаецца не па кругу, а па спіралі. І на новым вітку абазначыліся некаторыя парадаксальныя трэкі. Тэхналогіі сталі занадта дарагімі, каб іх скразную вытворчасць магла забяспечыць адна краіна ў адзіночку. Таму пры ўсім імкненні да лакалізацыі і суверэнізацыі большасці дзяржаў без кааперацыі не абысціся. З другога боку, ключавым фактарам эфектыўнасці машын і механізмаў становяцца сістэма іх кіравання і ўзровень інфраструктуры, у якой яны эксплуатуюцца. А гэта ўжо фактары ў большай ступені нацыянальнага характару, і патрабуюць яны пераважна інтэлектуальных, а не матэрыяльных рэсурсаў. Аб стратэгіі развіцця станкабудавання і робататэхнікі падрабязна гаварылі на канферэнцыі «Адзіны контур: сінергія робататэхнічных комплексаў у прамысловасці ЕАЭС».
Як найноўшыя абаронныя вынаходніцтвы могуць зберагчы мір
У эпоху глабальнай турбулентнасці і радыкальнага перагляду канцэпцый вядзення баявых дзеянняў ключавой умовай выжывання і захавання суверэннай дзяржавы становіцца не проста наяўнасць арміі, а здольнасць навукова-прамысловага комплексу аператыўна адказваць на выклікі часу. Вопыт сучасных узброеных канфліктаў паказвае: класічныя ваенныя дактрыны разбураюцца за лічаныя месяцы, а на знешні край выходзяць тэхналогіі, аб масавым прымяненні якіх яшчэ дзесяцігоддзе таму разважалі толькі ў рамках футуралагічных прагнозаў. У гэтых рэаліях Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць паслядоўную, прагматычную і жорсткую палітыку ў сферы гарантавання нацыянальнай бяспекі, дзе галоўным вектарам выступае апора на ўласныя сілы, айчынную навуку і незалежны абаронна-прамысловы комплекс.
Пра што варта падумаць у Сусветны дзень псіхічнага здароўя
Субота сустрэне парывістым ветрам. Чаго яшчэ чакаць ад надвор’я 10 кастрычніка?
У Беларусі ноччу 10 кастрычніка месцамі па краіне чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Жыхар Пінскага раёна затрыманы пры спробе прадаць больш за 240 г марыхуаны
Жыхара Пінскага раёна затрымалі з доказамі злачынства за збыт марыхуаны, паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Думскролінг у ложку павялічвае трывогу і спрыяе выкіду гармонаў стрэсу
Неўролаг растлумачыў, чаму шкодна выкарыстоўваць смартфон лежачы ў ложку
Міліцыя Мінска правярае інфармацыю з інтэрнэту аб магчымым жывадзёры
Сталічная міліцыя праводзіць праверку па паведамленнях аб магчымых супрацьпраўных дзеяннях у дачыненні да жывёл з боку 26-гадовага мінчаніна. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
ЕС будучай зімой сутыкнецца з рэкордным за 15 гадоў дэфіцытам газу
Краіны Еўрасаюза сытукнуцца з рэкордным за 15 гадоў дэфіцытам газу будучай зімой. Аб гэтым паведамляе еўрапейскае выданне Politico.