Навiны
Тавары — у 66 краін, паслугі — у 118. Аб геаграфіі экспарту гомельскіх прадпрыемстваў расказалі ў аблвыканкаме
Экспарт тавараў за 8 месяцаў гэтага года ў Гомельскай вобласці склаў $3 млрд, тэмп росту да аналагічнага леташняга перыяду перавысіў 23%. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Міхаіл Акунец на пасяджэнні аблвыканкама, дзе разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна ў студзені-верасні і рэалізацыю праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці на бягучае пяцігоддзе, перадае БелТА.
Эксперт даў параду, як вярнуць здольнасць да ўдумлівага чытання
Для гэтага трэба выключыць гук на тэлефоне і прыбраць яго з поля зроку, а пры чытанні з экрана адключыць інтэрнэт
Памёр акцёр Патрык Сцюарт
Памёр англійскі акцёр Патрык Сцюарт, вядомы па фільмах «Людзі Ікс» і серыяле «Зорны шлях». Пра гэта паведаміў The Hollywood Reporter.
Пералік выплат, на якія не налічваюцца ўзносы ў ФСАН, зменіцца з 2027 года
У Беларусі з 16 лістапада мяняюцца правілы тэхагляду. Што трэба ведаць?
У Беларусі з 16 лістапада ўступае ў сілу абноўленае палажэнне аб парадку правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду, зацверджанае пастановай Савета Міністраў ад 13 мая 2026 года № 244. Пра гэта БелТА паведамілі ва УП «Белтэхагляд».
Аўтамабільныя кампаненты будзе вырабляць новы рэзідэнт СЭЗ «Магілёў»
Кітайская кампанія стала новым, 60-м рэзідэнтам СЭЗ «Магілёў». На сённяшні дзень гэта адзіная кампанія на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны з кітайскім капіталам, паведамілі БелТА ў адміністрацыі СЭЗ.
Актрыса Тамара Міронава стала першай беларускай жанчынай, адзначанай спецыяльным прызам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве»
Яна атрымала гэту высокую ўзнагароду падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця XXXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». ў сталічным кінатэатры «Масква». Ганаровы прыз ад імя кіраўніка дзяржавы ўручыла намеснік прэм’ер-міністра краіны і старшыня аргкамітэта фестывалю Наталля Пяткевіч.
Лепшыя эскізы конкурсу «Сцены дабра» ўпрыгожаць дзіцячыя ўстановы
У Беларусі праходзіць конкурс сучаснай графічнай творчасці «Сцены дабра». Лепшыя мастацкія эскізы ў далейшым упрыгожаць сцены ў дзіцячых аддзяленнях паліклінік і бальніц, у дзіцячых садках. Пра гэта БелТА паведамілі ў ЦК БРСМ.
У кінатэатры «Масква» адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця XXХІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»
«Арсенал» прыме футбалістаў БАТЭ на старце 27-га тура чэмпіянату Беларусі
Футбалісты дзяржынскага «Арсенала» і барысаўскага БАТЭ адкрыюць праграму 27-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.