Навiны
Беларуска Гурэева заваявала серабро фінальнага этапу Кубка свету па пяцібор’і
Беларуска Віялета Гурэева стала сярэбраным прызёрам фінальнага этапу Кубка свету па сучасным пяцібор’і 2026 года ў сталіцы Венгрыі Будапешце, паведамляе БелТА.
Верталёт разбіўся ў Саудаўскай Аравіі, загінулі 14 чалавек
Не менш за 14 чалавек загінулі ў выніку крушэння верталёта Саудаўскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі Saudi Aramco на ўсходзе каралеўства. Пра гэта інфармуе Савудаўскае агенцтва друку са спасылкай на крыніцу ў Міністэрстве энэргетыкі, перадае БелТА.
Жанчыну і дзевяцігадовую дзяўчынку выратавалі на Святым возеры ў Магілёве
На пляжы на Святым возеры ў Магілёве выратавалі дзяўчынку 2016 года нараджэння і яе маці, якія ледзь не патанулі, паведамілі БелТА ў АСВОД.
Беларускія ваенныя праходзяць дастатковую падрыхтоўку для выканання задач па абароне дзяржавы — дэпутат
Беларускія ваенныя праходзяць дастатковую падрыхтоўку для выканання задач па абароне дзяржавы. Такую думку выказаў член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Руслан Шкодзін, пведамляе БелТА.
Дзюдаіст Варапаеў атрымаў перамогу на турніры Гран-пры ў Кітаі
Беларускі дзюдаіст Ягор Варапаеў стаў пераможцам этапа міжнароднай серыі Гран-пры, які прайшоў у кітайскім Ціндаа, паведамляе БелТА.
Гімн «Славянскага базару» прагучыць на 35-м фестывалі мастацтваў у новай аранжыроўцы
У Доме Радыё адбылася творчая сустрэча з народным артыстам Беларусі вядомым кампазітарам Леанідам Захлеўным. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы аказалася гісторыя стварэння і новае жыццё легендарнага твора «Усе кветкі ліпеня», які ўжо на працягу 35 гадоў з’яўляецца нязменным гімнам Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», перадае БелТА.
Кітай упершыню правядзе ў космасе вырошчванне двух пакаленняў рысу
Як вядома, кітайскі пілатуемы карабель «Шэньчжоў-23» паспяхова стыкаваўся з кітайскай арбітальнай станцыяй «Цяньгун». У рамках новай праграмы кітайскія вучоныя ўпершыню плануюць вырасціць на арбіце два пакаленні рысу запар — ад насення да новага ўраджаю, а пасля да наступнага насення, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Жыхары Шабаноў пераканаліся, што многае залежыць ад іх саміх
Чатыры праекты, пяць тысяч рублёў ад жыхароў і перамога ў конкурсе — так у Заводскім раёне Мінска з’явілася сучасная дзіцячая і спартыўная пляцоўкі. Расказваем, як нараджаюцца грамадзянскія ініцыятывы, хто іх рэалізуе і чаму гэта выгадна ўсім.
Усходні гараскоп на наступны тыдзень