Навiны
Як кампенсуюць камандзіровачныя выдаткі на праезд, калі ў работніка няма білетаў, растлумачылі ў Мінпрацы
Як кампенсуюць камандзіровачныя выдаткі на праезд па Беларусі, калі ў работніка няма білетаў, растлумачылі БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Некампетэнтны міністр — гора ў краіне
Калі чалавек, мякка кажучы, не вельмі разумны, то гэта паўбяды. Сваім глупствам ён будзе псаваць жыццё толькі сабе і ў горшым выпадку — невялікай колькасці сваіх блізкіх. Але калі ён зойме дзяржаўную пасаду, то маштабы шкоды будуць значна больш істотнымі. У гэтым можна лёгка пераканацца, калі зірнуць на дзеянні асобных прадстаўнікоў так званай латвійскай «эліты», а ў прыватнасці — на дзеянні Яніса Дамбравы, міністра ўнутраных спраў у нядаўна прызначаным урадзе Андрыса Кулбергса.
На 22,3 тыс. бюджэтных месцаў у каледжы Беларусі пададзена больш за 30,2 тыс. заяў дзевяцікласнікаў
Аб папярэдніх выніках прыёму выпускнікоў 9-х класаў на бюджэтныя месцы ў каледжы Беларусі на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі расказала намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі-начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ганна Бойка.
Вашынгтон адхіліў кандыдатуру Умерава на пасаду пасла Украіны ў ЗША
Вашынгтон адмовіў Кіеву ва ўзгадненні кандыдатуры Рустэма Умерава на пасаду пасла Украіны ў ЗША, перадае БелТА.
Навошта трэба папярэдняе ўзгадненне месца пад будаўніцтва дома? Растлумачылі ў Дзяржкаммаёмасці
Для чаго трэба папярэдне ўзгадняць месца пад будаўніцтва дома на зямельным участку, расказалі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
За апошнія дзесяць гадоў айчынная ўралогія зрабіла значны прарыў
У 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М.Я. Саўчанкі ў Мінску з пачатку года было выканана больш за 12 820 аперацый, з іх звыш 5 тысяч — уралагічныя. Пры гэтым колькасць складаных і высокатэхналагічных аперацый дасягнула практычна 30 %. А ў цэлым у айчыннай уралогіі адзначаюць значны прагрэс. Больш падрабязна аб сучасных падыходах і тэхналагічных рашэннях у лячэнні хвароб нырак і мочавыводзячых шляхоў, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай установе аховы здароўя, расказалі журналістам падчас прэс-тура. Пабывала ў ім і карэспандэнт «Звязды».
Аб раскрыцці рэзанансных злачынстваў мінулых гадоў расказалі прадстаўнікі МУС і Следчага камітэта
Як паведаміў начальнік 10-га ўпраўлення (па Мінскай вобласці) ГУБАЗіК МУС Дзяніс Дзіхцярук, аператыўнікі выйшлі на след удзельнікаў арганізаванай злачыннай групы пры адпрацоўцы серыі выкраданняў людзей, якія адбыліся ў 2019 годзе. У ходзе далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выявіліся і больш раннія эпізоды, яшчэ з канца 1990-х. За гэты час склад АЗГ неаднаразова мяняўся.
Смакавыя перавагі, буфеты, вендынгавыя апараты. Мінадукацыі аб змяненнях у школьным харчаванні
З 1 верасня ў сувязі з прыняццем пастановы Савета Міністраў адбудуцца змяненні ў арганізацыі школьнага харчавання. Аб гэтым журналістам паведаміў намеснік міністра адукацыі Уладзімір Далжанкоў, перадае БелТА.
У Палацы Незалежнасці пабывалі чарговыя госці — супрацоўнікі Беларускай чыгункі і выхаванцы Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава
Размешчаны ў цэнтры сталіцы, у так званым патрыятычным квартале, Палац Незалежнасці, магчыма, самы папулярны сімвал суверэннай беларускай дзяржаўнасці і экскурсійная пляцоўка нашай краіны. 6 жніўня з яго чарговымі наведвальнікамі на экскурсіі ў Палацы Незалежнасці пабывала карэспандэнт «Звязды».
Палкоўнік Уладзімір Голубеў назначаны намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС па тыле
Палкоўнік Уладзімір Голубеў назначаны намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў па тыле - начальнікам тылу. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 жніўня, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.