Навiны
Ва Уладзівасток прыбыла першая партыя новых аўтобусаў МАЗ
Ва Уладзівасток паступіла першая партыя новых аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода. На вуліцы горада ўжо выйшлі 24 машыны з 40 закупленых, паведамляе «Мінск-Навіны».
Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Мазамбіка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Зімбабвэ і Мазамбіку па сумяшчальніцтве Юрый Нікалайчык уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Мазамбіка Даніэлу Франсішку Шапу, паведамляе БелТА.
Цуд на дзень нараджэння: мазырскаму чацвёртакласніку сабралі 2,9 млн долараў на самы дарагі ўкол
Новы мост у Брэсце праверылі на трываласць гружанымі МАЗамі
Вага кожнага грузавіка складала больш за 30 тон, а эксперты вывучылі канструкцыю з дапамогай спецыяльных датчыкаў.
У Мінску затрымалі жанчыну, якая здавала ў арэнду чужыя кватэры
Некалькі жыхароў і гасцей сталіцы, якія хацелі арандаваць кватэру на доўгі тэрмін, сталі ахвярамі падману, паведамляе «Мінск-Навіны».
Беларусь прапануе Мазамбіку пастаўкі абсталявання і дапамогу ў падрыхтоўцы спецыялістаў для энергетыкі
Якія беларускія тэхналогіі і кампетэнцыі могуць быць запатрабаваны пры развіцці энергетычнай інфраструктуры Мазамбіка, абмяркоўвалася ў час перагавораў міністра энергетыкі Беларусі Дзяніса Мароза з міністрам мінеральных рэсурсаў і энергетыкі Мазамбіка Эстэваа Томашам Рафаэлем Пале, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінэнерга.
ШІ замест вадзіцеля? Грамадскі транспарт з поўным аўтапілотам запусцяць у Мазыры
У Мазыры запусцяць грамадскі транспарт з поўным аўтапілотам. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Гомельскі аблвыканкам.
МАЗ паставіць аўтобусы муніцыпальнаму перавозчыку ва Уладзівастоку
Мінскі аўтамабільны завод паставіць 40 аўтобусаў ва Уладзівасток. Аб гэтым БелТА паведамілі на прадпрыемстве.
У Кітаі рэзка вырас экспарт сінтэтычных алмазаў
Па дадзеных Шанхайскай мытні, экспарт сінтэтычных алмазаў з Кітая ў апошнія гады імкліва расце. У першым паўгоддзі аб’ём экспарту па звычайным гандлі праз Шанхайскую алмазную біржу дасягнуў 1,41 млрд юаняў, што на 65,3% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміла «Жэньмінь жыбаа» анлайн .