Навiны
Пашырэнне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Ташкенцкай вобласцю Узбекістана абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі
Пашырэнне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Ташкенцкай вобласцю Узбекістана з’яўляецца наймагутнейшым драйверам развіцця эканамічнага ўзаемадзеяння з гэтай краінай, адзначыў у каментарыі журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік па выніках сустрэчы кіраўніцтва Савета Рэспублікі з хакімам Ташкенцкай вобласці Рэспублікі Узбекістан Заірам Мірзаевым, перадае БелТА.
Парламенцкая дэлегацыя Пакістана прыбыла з афіцыйным візітам у Беларусь
Пачаўся афіцыйны візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Ісламскай Рэспублікі Пакістан на чале са старшынёй Сената Парламента Саідам Юсуфам Разой Гілані, паведамляе БелТА.
Кітайская дэлегацыя ацаніла дынаміку развіцця і навінкі завода «БЕЛДЖЫ»
Дэлегацыя Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая ацаніла дынаміку развіцця і навінкі завода СЗАТ «БЕЛДЖЫ», перадае БелТА.
У Савеце Рэспублікі прайшло першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы чацвёртага Узбекска-Беларускага жаночага бізнес-форуму
Пляцоўка для абмену вопытам
Супрацоўніцтва ў рэалізацыі сумесных інавацыйных праектаў абмеркавалі падчас трэцяй секцыі Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
У чацвер, 25 чэрвеня, на базе Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» адбылося пасяджэнне трэцяй секцыі XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Тэма пасяджэння — «Супрацоўніцтва ў рэалізацыі сумесных інавацыйных праектаў у мэтах умацавання тэхналагічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы». Парламентарыі і запрошаныя эксперты падрабязна абмеркавалі пытанні сумеснага развіцця ў сферы інавацыі, навукі і тэхналогій, а таксама заключылі шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве.
Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі
У Санкт-Пецярбургу праходзіць сесія Міжпарламенцкай асамбеі СНД
Наша краіна актыўна ўключылася ў працу вясновай сесіі Міжпарламенцкай асамблеі СНД, мерапрыемствы якой праходзяць 21 і 22 мая ў Таўрычаскім палацы — штаб-кватэры арганізацыі. Па сутнасці, гэта адна з самых насычаных пляцовак міждзяржаўнага дыялогу ў рэгіёне. Парламенцкую дэлегацыю нашай краіны ўзначаліць Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
У Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі
У панядзелак у Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гючлю Джэмам Ышыкам.
Сяргей Алейнік прызначаны нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік прызначаны нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Адпаведны ўказ № 140 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Алейнік на Асамблеі МПС у Стамбуле: Парламенцкая дыпламатыя здольна стаць інструментам для ўрэгулявання эканамічных канфліктаў
Парламенцкая дыпламатыя здольна стаць інструментам для ўрэгулявання эканамічных канфліктаў. Важнасць гэтага адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Сяргей Алейнік, выступаючы 16 красавіка на пасяджэнні Пастаяннага камітэта па ўстойлівым развіцці ў рамках 152-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза, якая праходзіць у Стамбуле (Турэцкая Рэспубліка), паведамляе БелТА.