Навiны
У Беларусі завяршылася ўборка цукровых буракоў
У Беларусі завяршылася ўборка цукровых буракоў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Пастаўкі тэхнікі, кааперацыя ў прамысловасці і АПК. Як плануюць развіваць супрацоўніцтва Беларусь і Растоўская вобласць
Беларусь зацікаўлена ў пастаўках тэхнікі, кааперацыі ў прамысловасці і АПК з Растоўскай вобласцю Расіі. Аб гэтым заявіў намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Юрыем Слюсарам, паведамляе БелТА.
Як прафсаюз АПК Гродзеншчыны клапоціцца аб работніках сельскагаспадарчай галіны
У Гродзенскай вобласці амаль усе работнікі аграпрамысловага комплексу ахоплены прафсаюзным рухам. Ён аб’ядноўвае каля 93 тысяч чалавек, што складае 98,3 працэнта ад усёй колькасці работнікаў. Па словах старшыні Гродзенскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Міхаіла Сіцько, менавіта прадстаўнікі гэтай галіны складаюць самую шматлікую арганізацыю, куды ўваходзяць 17 раённых арганізацый, два аб’яднанні, 470 пярвічак. У склад абласнога прафсаюза таксама ўваходзіць Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, шэсць устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі і сем сярэдняй спецыяльнай адукацыі. А сёлета прафсаюз папоўніўся яшчэ на 306 новых членаў, пераважна за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і ўстаноў.
Дапкюнас: Спроба ігнараваць шматгалоссе і разыходжанне меркаванняў у АБСЕ — шлях да разбурэння арганізацыі
Спроба ігнараваць шматгалоссе і разыходжанне меркаванняў у Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) — шлях да разбурэння арганізацыі. Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ Андрэй Дапкюнас на пасяджэнні арганізацыі напярэдадні міністэрскай сустрэчы АБСЕ, паведамляе БелТА.
У Беларусі ўстанавілі патрабаванні да якасці яблыкаў і бульбы, што пастаўляюцца па дзяржзаказе
«Беларусы заўсёды лічылі нялёгкую сялянскую працу самай важнай і святой на зямлі»
Па шматгадовай традыцыі, закладзенай на пачатку нашай незалежнасці, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў заслужаныя дзяржаўныя ўзнагароды перадавікам аграпрамысловага комплексу напярэдадні іх прафесійнага свята. І хоць нагода была ўрачыста-святочная, пагаварылі з аграрыямі і аб працы.
Забяспечаны з запасам. Які ўраджай бульбы сабралі ў Беларусі
У Беларусі завершана ўборка бульбы, унутраны рынак забяспечаны з запасам. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Справа зрушылася. Як у Віцебскай вобласці па даручэнні Прэзідэнта наводзяць парадак на прадпрыемствах АПК
У Віцебскай вобласці пасля нядаўняй нарады з удзелам Прэзідэнта Беларусі ўзмацнілі работу па навядзенні парадку на прадпрыемствах АПК і ў цэлым у рэгіёне. Як ідзе гэта работа, расказаў, адказваючы на пытанне БелТА, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, упаўнаважаны Прэзідэнта па Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка.
Звыш 10,1 млн тон збожжа з рапсам і кукурузай намалацілі ў Беларусі
Звыш 10,1 млн т збожжа з рапсам і кукурузай намалацілі ў Беларусі, паведаміла БелТА.
Сеўшы за штурвал трактара, 18-гадовая дзяўчына зрабіла фурор
Сельскагаспадарчы сезон падыходзіць да канца, аднак працы ў полі менш не становіцца. Аграрыі рыхтуюць глебу пад новы ўраджай, працягваюць нарыхтоўку кармоў. Натуральна, ні на дзень не спыняецца догляд за жывёламі: трэба прывезці ваду, раздаць кармы, прыбраць тэрыторыю. Усё гэта таксама клопат механізатараў. У спрадвечна мужчынскай прафесіі ў наш час можна сустрэць і жанчын. У грамадстве гэта выклікае невялікае здзіўленне і захапленне. З такім стаўленнем сутыкнулася 18-гадовая Лія Багдановіч, якая пасля заканчэння каледжа прыйшла працаваць трактарыстам-машыністам у філіял «Зграйкі» ААТ «Птушкафабрыка «Дружба». Карэспандэнты БелТА з’ездзілі ў Баранавіцкі раён, каб пазнаёміцца з дзяўчынай і даведацца аб матывах выбару прафесіі.