Навiны
У Мінску бяспраўніка на працягу двух тыдняў сем разоў спынілі за рулём на адной і той жа вуліцы
Вынесены прысуд 50-гадоваму раней судзімаму гараджаніну, які абвінавачваўся ў неаднаразовым кіраванні транспартнымі сродкамі без вадзіцельскіх дакументаў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Пракуратура адмяніла працэдуру закупкі работ гаспадаркай у Бялыніцкім раёне
Па ініцыятыве пракуратуры Бялыніцкага раёна адменена працэдура закупкі, якая праводзілася з парушэннямі заканадаўства, на агульную суму больш за 349 тыс. рублёў, паведамілі БелТА ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.
Урач: На масавых мерапрыемствах спрацоўвае эфект эмацыянальнага заражэння
На канцэртах чалавек адначасова можа адчуваць радасць і трывогу. Трыгерамі стрэсу становяцца рэзкія гукі, успышкі святла, цісканіна або страта арыентацыі
Калі не буду якасна выконваць абавязкі — не будзе ні цялят, ні малака
Яна прыйшла ў гаспадарку ў 1998 годзе, пачынала памочнікам на свінакомплексе, а потым асвоіла адну з самых адказных прафесій у сельскай гаспадарцы — аператара па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы. Валянціна ПАЛЯШЧУК працуе на МТФ «Засулле» ААТ «Каганец» Стаўбцоўскага раёна. Яна ўдастоена звання «Выдатнік сельскай гаспадаркі» — узнагароды, якую ўручаюць найлепшым працаўнікам галіны, яе фота не раз было занесена на раённую Дошку гонару. Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на яе працоўным месцы і пагутарылі з жанчынай, якая ўжо больш за чвэрць стагоддзя клапоціцца пра ўзнаўленне статка.
Супрацоўніцтва ў рамках ШАС паглыбляецца і прыносіць рэальныя вынікі
Звычка хрусцець шыяй можа абярнуцца інсультам
Здаецца, што пасля звыклага шчаўчка ў шыі становіцца лягчэй: мышцы расслабляюцца, з’яўляецца адчуванне свабоды руху. Але пастаянныя рэзкія спробы «ўправіць» пазваночнік самастойна могуць быць не такой бяскрыўднай звычкай, як многія лічаць
Мінсувязі аб’явіла старт прыёму заявак на рэалізацыю пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця
З 27 жніўня 2026 года Мінсувязі аб’явіла старт прыёму заявак на рэалізацыю пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця па новым прыярытэтным кірунку «Сродкі бескантактнага доступу да памяшканняў будынкаў», паведамляе БелТА.
Мінчанін атрымаў другую судзімасць за прагулы на працы
Вынесены прысуд 39-гадоваму гараджаніну, які ўхіляўся ад кампенсацыі сродкаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне яго непаўналетняй дачкі, якая знаходзіцца на дзяржзабеспячэнні, расказалі ў пракуратуры Першамайскага раёна.
Турчын: Барацьба з няякасным імпартам будзе толькі ўзмацняцца
Барацьба з няякасным імпартам у Беларусі будзе толькі ўзмацняцца. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падчас размовы з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці ў Палацы Незалежнасці, перадае БелТА.