Навiны
Найлепшай «Аўталэдзі» Беларусі стала прадстаўніца каманды Дзяржаўтаінспекцыі
Найлепшай аўталэдзі краіны, пераможцай рэспубліканскіх спаборніцтваў па вадзіцельскім майстэрстве «Аўталэдзі-2026», прымеркаваных да Года беларускай жанчыны, стала ўдзельніца каманды Дзяржаўтаінспекцыі МУС Ганна Калешка, паведаміла БелТА.
Удзельнікі VI Форуму медыйнай супольнасці знаёмяцца з прамысловым патэнцыялам Гродна
Удзельнікі VI Форуму медыйнай супольнасці Беларусі «Медыяасяроддзе сёння: сэнсы або «белы шум», які праходзіць 14 і 15 мая ў Гродне, знаёмяцца з прамысловым і турыстычным патэнцыялам горада над Нёманам, паведаміла БелТА.
У Мінску мяняюцца схемы руху аўтобуса № 8 і тралейбуса № 21
З 18 мая ў беларускай сталіцы карэкціруюцца трасы руху двух маршрутаў грамадскага транспарту — аўтобуснага № 8 і тралейбуснага № 21. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Мінсктранса».
У Брэсцкай вобласці дзеці атруціліся хімічнымі рэчывамі
У Брэсцкай вобласці маленькія дзеці атруціліся хімічнымі рэчывамі, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяну Каток.
Мінскі выставачны цэнтр рыхтуецца прыняць выстаўку «Белагра»
Слова — як збожжа, сям’я — як аснова. Спецыялісты аб чысціні мовы і моцы сямейных традыцый
Напярэдадні Міжнароднага дня сям’і ў Беларусі сабраліся прадстаўнікі навукі, царквы, грамадскіх арганізацый, парламента, выдавецкай сферы, каб абмеркаваць тэму «Галоўнае слова — сям’я. Акцыя «Я і мая сям’я без брыдкаслоўя». Як захаваць чысціню маўлення, чаму ненармаваная лексіка не была ўласціва беларусам гістарычна і чаму сёння, у эпоху лічбавых тэхналогій, сям’я патрабуе асаблівай абароны — гэтыя пытанні сталі цэнтральнымі падчас размовы.
Прыхільніка нацызму затрымалі ў Віцебскай вобласці
21-гадовы жыхар Віцебскай вобласці затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы атрада спецпрызначэння «Віцязь» унутраных войскаў МУС. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.
Саўмін адобрыў праект Праграмы сумеснай дзейнасці Беларусі і Расіі па пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС
Савет Міністраў адобрыў праект Праграмы сумеснай дзейнасці Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы па пераадоленні негатыўных наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
У Дзяржынскім раёне часова абмяжуюць рух
У Дзяржынскім раёне будзе часова перакрыты рух. Пра гэта паведамілі ў Тэлеграм-канале Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Старшыня КНР: Кітай і ЗША павінны аб’яднаць намаганні для двухбаковага ўзаемадзеяння
Старшыня КНР Сі Цзіньпін на сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам у Пекіне заявіў, што Кітай і ЗША павінны аб’яднаць намаганні для двухбаковага ўзаемадзеяння, перадае БелТА.