Навiны
На Бярэзіншчыне пачынаюць жніво
У ААТ «Пагосцкі» ідзе ўборка сурэпіцы. Пакуль суседзі яшчэ прыкідваюць, калі выязджаць у поле, тут ужо поўным ходам камбайны жнуць гэту алейную культуру.
Калі жывёлы сытыя і дагледжаныя, дык і вынікі ўражваюць
У Глыбоцкім аграпрамысловым аб’яднанні — шэсць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Кожнае з іх выконвае функцыю дзяржаўнай важнасці, забяспечваючы харчовую бяспеку Беларусі і яе жыхароў. Але ўсё ж аб адным з іх — СУП «Мярэцкія» — варта расказаць асобна. Яно па праве лічыцца адным з перадавых і найбольш буйных у рэгіёне і адыгрывае важную ролю ў эканоміцы Глыбоччыны.
Карэспандэнт «Звязды» высветліла, як падрыхтаваліся да жніва ў СВК «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна
Вось-вось па ўсёй краіне разгорнецца ўборачная кампанія — тэхніка не павінна падвесці
У Брэсцкай вобласці пачалося жніво
У Брэсцкай вобласці пачалося жніво. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Першы ўкос траў у Беларусі набліжаецца да завяршэння: скошаны 91 працэнт плошчаў
Траў першым укосам у Беларусі скошана на плошчы 1284 тыс. га, што складае 91 працэнт ад плана. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Першы ўкос траў праведзены на 89% запланаваных плошчаў у Беларусі
У Беларусі пачалося каласаванне яравых збожжавых культур
На асноўных масівах у яравых збожжавых культур пачалося каласаванне, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Першы ўкос траў праведзены ў Беларусі на 85 працэнтах запланаваных плошчаў
У Беларусі скошана траў першым укосам на плошчы 1200 тыс. га, што складае 85 працэнтаў ад плана. Аб гэтым паведамляе БелТА.