Навiны
Адзіны дзень інвестара пройдзе ў адміністрацыях раёнаў Мінска 12 жніўня
Адзіны дзень інвестара арганізуюць у адміністрацыях раёнаў сталіцы 12 жніўня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Будаўніцтва, рамонт, закупка школьных аўтобусаў. Ва ўрадзе разгледзелі падрыхтоўку да навучальнага года
Падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года комплексна разгледзелі ва ўрадзе на нарадзе пад старшынствам намесніка Прэм’ер-міністра Наталлі Пяткевіч, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у большасці раёнах Беларусі
У сувязі са спякотай узрастае рызыка ўзнікнення прыродных пажараў. Па гэтай прычыне ў многіх раёнах краіны ўвялі абмежаванні на наведванне лясоў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.
Палкоўнік Віталь Наркевіч вызвалены з пасады намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС па тыле
Палкоўнік Віталь Наркевіч вызвалены з пасады намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў па тыле — начальніка тылу і звольнены з ваеннай службы ў запас з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведны ўказ падпісаў 3 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Курс на імпартазамяшчэнне. Якія буйныя праекты рэалізавалі ў будкомплексе Беларусі ў 2026 годзе
Якаснае перааснашчэнне вытворчасці, тэхналагічны суверэнітэт і рэкордныя лічбы, якіх удалося дасягнуць насуперак знешняму ціску, — усё гэта стала магчыма дзякуючы працы дзясяткаў тысяч спецыялістаў. Пра тое, што ўжо было зроблена і якія задачы стаяць перад будаўнічай галіной у новай пяцігодцы, напярэдадні прафесійнага свята расказалі
ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва.
«Рыцарскі фэст» у Мсціславе сабраў рэкордную колькасць наведвальнікаў
Вось ужо другі год адкрыццё свята сярэднявечнай культуры праходзіць у Мсціславе не на плошчы перад райвыканкамам, а менавіта на Замкавай гары.
Барэц Маскевіч заваяваў золата міжнароднага турніру ў Турцыі
Беларус Кірыл Маскевіч перамог на міжнародным турніры па барацьбе памяці Хасана Геміджы і Газанфера Більге ў Турцыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.
Прэзідэнт заслухаў даклад губернатара Гродзенскай вобласці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрыя Караева, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт заслухаў даклад міністра па надзвычайных сітуацыях
У панядзелак Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Галоўны акцэнт — на арганізацыі работы па ліквідацыі наступстваў непагадзі ў Гродзенскай вобласці і ў першую чаргу ў Гродне, які сутыкнуўся з найбольш цяжкімі наступствамі навальнічнага фронту. Тут 1 жніўня за тры гадзіны выпала палова сярэднямесячнай нормы ападкаў, у выніку чаго былі падтоплены вуліцы, будынкі, збудаванні.