Навiны
Мінскі планетарый перажывае маштабную мадэрнізацыю. Што ўжо зроблена
Будынак Мінскага планетарыя знаходзіцца ў працэсе маштабнага абнаўлення, якое закране яго знешні выгляд і ўнутраную прастору, паведамляе «Минск-Новости».
Сяргей Масляк вызвалены ад пасады міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Сяргей Масляк вызвалены ад пасады міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў сувязі з учыненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Вячэра для моцнага сну: топ прадуктаў, якія дапамогуць выспацца
Як правесці пікіроўку, не загубіўшы расаду
Пікіроўка — гэта перасадка раслін на новае месца з адначасовай прышчыпкай цэнтральнага кораня.
Прафсаюз дапамог аднавіць права маладых спецыялістаў на падатковы вылік
Падчас маніторынгаў выканання працоўнага заканадаўства ў арганізацыях Магілёўскай вобласці прававая інспекцыя працы Беларускага прафсаюза лесу і прыродакарыстання выявіла сістэмную памылку ў разліку аплаты працы маладым кадрам.
Сусветная гандлёвая арганізацыя прагназуе запаволенне росту сусветнага ВУП праз канфлікт на Блізкім Усходзе
Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА) прагназуе запаволенне росту сусветнага валавога ўнутранага прадукту (ВУП) у 2026 годзе з 2,8 % да 2,5 % у сувязі з ростам цэн на энерганосьбіты з-за канфлікту на Блізкім Усходзе. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прагноз арганізацыі на 2026 і 2027 гады. Расказала БелТА.
Венгрыя і Славакія блакіравалі рашэнне ЕС аб выдзяленні крэдыту ў 90 млрд еўра Украіне
Венгрыя і Славакія блакіравалі рашэнне саміту Еўрасаюза аб зацвярджэнні ваеннага фінансавання Кіева ў памеры 90 млрд еўра на 2026—2027 гады і 20-га пакета санкцый супраць Расіі. Пра гэта паведамляе БелТА.
У Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку прайшоў фінал рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі»
Каб не памыліцца ў выбары будучай прафесіі, лепш загадзя разведаць, дзе і на каго можна вывучыцца
У суботу, 21 сакавіка, установы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларусі правядуць адзіны дзень адчыненых дзвярэй. Маштабнае прафарыентацыйнае мерапрыемства адбудзецца ў перыяд вясновых канікул і аб’яднае ўніверсітэты, каледжы і арганізацыі — заказчыкі кадраў. Забягаючы наперад, мы адчынілі для вас дзверы дзвюх вядучых ВНУ краіны — Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Запрашаем зазірнуць у іх разам з намі. Праходзьце, калі ласка!
У Магілёве тэатр і музей прымеркавалі сумесную выставу да форуму «М.@рт.кантакт»
Гэта сумесны праект заслужанага калектыву Магілёўскі абласны драмтэатр і Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Я. Раманава. Выстава пад назвай «Сакавік. Жывапіс. Графіка» прадстаўлена работамі двух вядомых мастакоў — ураджэнцаў Магілёўскай вобласці Віктара Альшэўскага і Ганны Паўлавай — з фондаў філіяла краязнаўчага музея — мастацкага музея імя Паўла Масленікава.