Навiны
Прэзідэнт правёў сустрэчу са старшынёй Следчага камітэта Расіі
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што візіт Аляксандра Бастрыкіна ў Беларусь заўсёды расцэньвае як вельмі важны. Па словах кіраўніка дзяржавы, сустрэча ў Палацы Незалежнасці з’яўляецца не толькі жэстам ветлівасці: беларускаму лідару і кіраўніку Следчага камітэта Расіі заўжды ёсць аб чым пагаварыць, абмеркаваць пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння.
Беларусь і Уладзімірская вобласць з пачатку года нарасцілі тавараабарот амаль на 20 %
Тавараабарот Беларусі з Уладзімірскай вобласцю па выніках дзесяці месяцаў 2025 года вырас на 19,6 % да аналагічнага перыяду 2024-га. Пра гэта ішла размова на пасяджэнні беларускіх частак рабочых груп па супрацоўніцтве Беларусі з Уладзімірскай вобласцю і Рэспублікай Саха (Якуція), якое прайшло пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Беларусі Алесі Абраменкі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Турыстычны патэнцыял Беларусі, або да чаго праяўляюць цікавасць турысты
Беларусь ратыфікавала дагавор з Расіяй аб фарміраванні аб'яднанага рынку электраэнергіі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон аб ратыфікацыі Дагавора паміж Беларуссю і Расіяй аб фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларускія фармпрадпрыемствы прымаюць удзел у «Расійскім тыдні аховы здароўя»
Беларуская экспазіцыя з удзелам флагманаў айчыннай фармацэўтычнай галіны і сферы вытворчасці вырабаў медыцынскага прызначэння прадстаўлена ў рамках спецыялізаванага міжнароднага форуму «Расійскі тыдзень аховы здароўя — 2025», які праходзіць у Маскве з 8 па 11 снежня.
Сергяенка: Саюзная дзяржава гатова даць адэкватны адказ на пагрозы з боку Захаду
Саюзная дзяржава гатова даць адэкватны адказ на пагрозы з боку Захаду. Пра гэта заявіў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка, выступаючы 9 снежня ў Маскве на сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, перадае БелТА.
Выяўлена злучэнне, здольнае змагацца з тройчы негатыўным ракам малочнай залозы
Унікальнае злучэнне, здольнае змагацца з тройчы негатыўным ракам малочнай залозы, расійскія навукоўцы выявілі ў далёкаўсходніх бурых водарасцях Costaria ladoa (кастарыя), паведамляе Ціхаакіянскі інстытут біяарганічнай хіміі імя Г. Б. Елякова ДВА РАН.
Кіраўнік МЗС Ірана ў бліжэйшы час наведае Беларусь
Кіраўнік МЗС Ірана Абас Арагчы ў бліжэйшы час наведае Беларусь і Расію, паведамляе ТАСС са спасылкай на прадстаўніка МЗС ісламскай рэспублікі Эсмаіла Багаі.
Дэлегацыя Беларусі адправіцца ў Маскву для ўдзелу ў мерапрыемствах ПА АДКБ і Парламенцкага сходу
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка 7-9 снежня наведае Расійскую Федэрацыю, паведамілі БелТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Беларуска Шканава стала другой у слаламе на этапе Кубка Расіі ў Кіраўску
Беларуска Марыя Шканава стала прызёрам трэцяга этапа Кубка Расіі па гарналыжным спорце ў Кіраўску Мурманскай вобласці, паведамляе карэспандэнт БелТА.