Навiны
На станцыі метро «Кастрычніцкая» 14 верасня пачнуць паэтапны капрамонт эскалатараў
У Мінску на станцыі метро «Кастрычніцкая» 14 верасня пачнецца паэтапны капітальны рамонт эскалатараў № 1, 2, 3, размешчаных з боку вестыбюля № 2. Пра гэта БелТА паведамілі ў Мінскім метрапалітэне.
Баксёр збіў двух мінчан на вуліцы Зыбіцкай. Што вырашыў суд?
У Мінгарвыканкаме расказалі пра перспектывы развіцця легкавога электратранспарту і метро
Аб надзейным спосабе прыпаркаваць аўто ў сталіцы, перспектывах развіцця легкавога электратранспарту і метро расказаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Футбалісты «Мінска» прымуць «Славію» на старце 22-га тура чэмпіянату Беларусі
Футбалісты «Мінска» і мазырскай «Славіі» адкрыюць праграму 22-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.
У Мінску па гарачых слядах затрыманы падазраваны ў забойстве цяжарнай жанчыны
У Мінску затрымалі 38-гадовага жыхара сталіцы, які падазраецца ў забойстве 43-гадовай мінчанкі. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.
Прэм’ер-міністр наведаў Мінскі маторны завод і правёў нараду па пытаннях айчыннага рухавікабудавання
Новыя магутнасці – новыя магчымасці
У Мінску 12 верасня з-за святочных мерапрыемстваў абмяжуюць рух транспарту — ДАІ
У беларускай сталіцы ў сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада, 12 верасня ўвядуць абмежаванне на рух транспартных сродкаў на шэрагу участкаў вулічна-дарожнай сеткі.
У Дзень горада ў мінскіх храмах будуць малебны і святочны звон
У Дзень горада ў мінскіх храмах будуць здзейснены падзячныя малебны і прагучыць святочны звон, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.
Мінчанам будуць дасылаць SMS аб парушэннях пры аплаце паркоўкі — як гэта працуе
Карыстальнікі платных парковак у Мінску цяпер могуць атрымліваць на тэлефон SMS-паведамленні, калі за іх аўтамабілем зафіксавалі парушэнне правілаў карыстання паркоўкай. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на прадпрыемства «Паркоўкі сталіцы».
У Мінску пачалася гульня «Зарніца» для выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў МУС
Каля стэлы «Мінск — горад-герой» прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца» сярод выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў МУС. Як паведамілі ў міліцэйскім ведамстве, мерапрыемства стала працягам ідэалагічнага марафону «110 гадоў у адзіным страі», прымеркаванага да будучага юбілею беларускай міліцыі.