Навiны
Тэрміны паступлення ў ССНУ Беларусі зменены
Міністэрства адукацыі Беларусі змяніла тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Паводле афіцыйнай пастановы, якую апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у 2025 годзе яна пачнецца крыху раней.
Дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе аб’яўляе аб пачатку прыёму зваротаў грамадзян
У Міністэрстве адукацыі Беларусі паведамілі, што распараджэннем Старшыні дзяржкамісіі створана спецыяльная група па разглядзе зваротаў, звязаных з правядзеннем уступнай кампаніі.
Дзяржкамісія па кантролі за ходам уступнай кампаніі аб’яўляе аб пачатку прыёму зваротаў
Старт прыёмнай кампаніі ў каледжы Беларусі на ўзровень ССА адбудзецца 18 ліпеня
Сяўбу ранніх яравых у Беларусі завяршылі на больш як 90%
Аграрыі пасеялі 38% яравых культур на плошчы 877,4 тыс. га, у тым ліку сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса завершана на плошчы 523,7 тыс. га, што складае 90,9% ад плана, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Аграрыі краіны выязджаюць у палi пад дзяржаўным i гiстарычным сцягамi
Iдэя нарадзiлася на Гродзеншчыне. Механiзатары Гродзенскага раёна праводзяць пасяўную кампанiю пад двума сцягамi — Сцягам Перамогi i дзяржаўным сцягам Беларусi.
У Беларусі пасеялі больш за 26% яравых
Аграрыі рэспублікі пасеялі 26,5% яравых культур на плошчы 612,3 тыс. га, у тым ліку сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса завершана на плошчы 456,8 тыс. га, што складае 78,8% ад плана. Аб прамежкавых выніках пасяўной кампаніі — 2025 паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
У чым асаблівасці сёлетняй прыёмнай кампаніі ў БДУ?
У БДУ зацверджаны план прыёму на 2025/2026 навучальны год. Для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі дзённай бюджэтнай формы тут плануюць прыняць 2538 чалавек, на завочную бюджэтную — 112. На дзённую платную форму навучання заяўлена 1401 месца, а на завочную платную — 142.
Аграрыі Беларусі пасеялі амаль 74% ранніх збожжавых
У Беларусі сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса завершана на плошчы 427,8 тыс. га, што складае 73,8% ад плана, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.