Навiны
Генпракуратура накіравала ў суд справу аб ДТЗ з маршруткай, у якім загінулі шэсць чалавек
Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да кіроўцы прыватнага прадпрыемства, які ажыццяўляў паслугі па перавозцы пасажыраў. Яму інкрымінавана парушэнне ПДР і эксплуатацыі транспарту, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх і менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў, а таксама смерць людзей, па ч. 3 арт. 317 КК, паведамілі БелТА ў Генеральнай пракуратуры.
Эксперт: Беларускія медыкі — адны з лепшых у свеце па выяўленні раку шыйкі маткі на ранніх стадыях
Як беларускія медыкі ламаюць стэрэатыпы аб анкалогіі, расказаў намеснік дырэктара па лячэбнай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Сяргей Маўрычаў, паведамляе БелТА.
Пракуратура Віцебскай вобласці знайшла парушэнні ў эксплуатацыі сродкаў замацавання рухомых саставаў
Пракуратура Віцебскай вобласці выявіла парушэнні ў эксплуатацыі тармазных башмакоў — крытычна важнага элемента для бяспекі руху на чыгуначных пуцях. Пра гэта БелТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.
Дзяржзакупкі пад пільным кантролем. Памылкі ў гэтым сектары прыводзяць да значнага ўрону дзяржаве
29 красавіка ў продаж паступяць першыя памятныя манеты, адчаканеныя ў Беларусі
Пра гэта і іншыя асаблівасці манеты, прысвечанай 80-годдзю Мінскага трактарнага завода, расказаў намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі касавай работы галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Алег ФІЛІПАЎ.
Нямецкія кансерватары хочуць выставіць ультыматум фон дэр Ляен, каб утаймаваць бюракратычную машыну ЕС
Даведаліся, якім чынам падтрымліваюць механізатараў і іншых удзельнікаў пасяўной у ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Магілёўскага раёна
Гаспадарка, цэнтральная сядзіба якой знаходзіцца ў аграгарадку Рэчкі, адна з перадавых у Магілёўскім раёне. Беларусы яе добра ведаюць па разнастайных мясных вырабах. У гаспадарцы гадуюцца птушкі, свінні, буйная рагатая жывёла, асноўныя кармы нарыхтоўваюцца тут жа на месцы. На 11 тысячах гектараў вырошчваюцца збожжавыя культуры і травы. Работа кіпіць круглы год, але вясновы перыяд наогул вельмі адказны — закладваецца будучы ўраджай. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, ад чаго залежыць настрой механізатараў і як гаспадарка забяспечвае іх не толькі тэхнікай, але і абедамі.
У Іспаніі на атракцыёне абарваўся трос і кабіна ўпала ўніз, ёсць пацярпелыя
У Іспаніі пацярпелі чатыры чалавекі з-за паломкі атракцыёна. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Мінскім раёне пачата будаўніцтва цэнтра генетыкі птушкі
У Мінскім раёне пачата будаўніцтва цэнтра генетыкі птушкі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Каля Кургана Славы адбыўся рэспубліканскі інструктаж супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі
У мерапрыемстве ўзяў удзел кіраўнік МУС Іван Кубракоў. Акрамя таго, да знакавага мемарыяла ў Смалявіцкім раёне прыбылі кіраўніцтва цэнтральнага апарату ведамства, сталічнай і абласной міліцыі, ГУДАІ МУС і рэгіянальных падраздзяленняў. У адзіным страі з імі знаходзіліся супрацоўнікі і ветэраны Дзяржаўтаінспекцыі, курсанты Акадэміі і Каледжа МУС, ліцэісты, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў.