Навiны
У Беларусі рэалізуюць праект па частковай кампенсацыі лагістычных выдаткаў пры экспарце харчавання
У Беларусі рэалізуюць пілотны праект па частковай кампенсацыі транспартна-лагістычных выдаткаў пры экспарце харчовай прадукцыі. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Вытворчасць высокафункцыянальнай пражы новага пакалення рыхтуецца да запуску ў Слоніме
Вытворчасць высокафункцыянальнай пражы новага пакалення рыхтуецца да запуску ў Слоніме, паведамілі БелТА ў прэс-службе канцэрна «Беллегпрам».
Па шырокім пераліку тавараў ёсць вытворчыя магутнасці, каб нарасціць продажы
Доля продажу айчынных тавараў за першае паўгоддзе склала 53,3 %. Шчыра скажам, крыху не той паказчык, да якога мы імкнёмся. Аднак трэба адзначыць: ёсць аб’ектыўныя перадумовы для росту імпарту ў нашым спажывецкім кошыку. Зарплаты растуць (і ў намінальным, і ў натуральным выражэнні), беларусы пачынаюць купляць больш садавіны, рыбы. А мы — дзяржава не марская. Ды і клімат не дазваляе вырошчваць тыя ж цытрусавыя ці па ўраджайнасці чарэшні сапернічаць з Малдовай, Узбекістанам ці Турцыяй. Іншае пытанне, што існуюць таварныя катэгорыі, у якіх у нас фактычна ўсё ёсць для поўнага дамінавання на паліцах.
Беларусь і Узбекістан абмеркавалі графік узаемных візітаў і мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву
Беларусь і Узбекістан абмеркавалі графік узаемных візітаў і мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы 4 жніўня намесніка міністра замежных спраў Беларусі Паўла Уцюпіна з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Узбекістана ў Беларусі Нурыдзінам Мамажонавым. Аб гэтым паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Чаму абыходжанню з фінансамі трэба вучыцца замалада?
80 % беларусаў прызнаюць неабходнасць кантролю асабістых фінансаў, але толькі кожны восьмы вядзе іх сістэмны ўлік. У гэтым і тоіцца небяспека патраціць больш за тое, што планавалі. У эру лічбавізацыі, калі распараджацца зберажэннямі можна проста з канапы, высокая рызыка страціць грошы ў адзін клік. Як навучыцца правільна кіраваць асабістым і карпаратыўным бюджэтамі? І чаму асновы фінансавай асветы варта прывіваць з дзяцінства? Гэтыя пытанні абмеркавалі эксперты на пляцоўцы тэлеканала «Першы інфармацыйны».
Чаму вучаць сустрэчы ў паходах па родным краі
Я хачу падзяліцца ўражаннямі ад паходаў па родным краі, ад сустрэчы з чалавекам, на долю якога выпалі цяжкія выпрабаванні. Сёння я ўжо студэнт Івацэвіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа. Але ўражанні ад тых сустрэч, якія атрымаў падчас школьных паходаў, упэўнены, пранясу праз усё жыццё.
Каманда па фіджытал-шутары Minsk House з перамогі стартавала на Гульнях Будучыні
Беларускі калектыў Minsk House выйграў першы матч турніру па тактычнай стральбе на Гульнях Будучыні, якія праходзяць у Астане, паведамляе БелТА.
Сабаленка выйшла ў трэці раўнд турніру WTA-1000 у Таронта
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паспяхова правяла стартавы паядынак турніру WTA-1000 у канадскім Таронта з прызавым фондам $7,4 млн, паведамляе БелТА.
На граніцы з Латвіяй адноўлена афармленне транспарту — ДПК
На граніцы з Латвіяй адноўлена афармленне транспарту, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце (ДПК).
Урад Латвіі не падтрымаў ініцыятыву аб закрыцці пункта пропуску на граніцы з Беларуссю
Прэм’ер-міністр Латвіі Андрыс Кулбергс заявіў, што ўрад не падтрымаў ініцыятыву, прапанаваную Міністэрствам унутраных спраў краіны, аб прыпыненні работы пункта пропуску «Патэрніекі» (сумежны «Грыгароўшчына») на латвійска-беларускай граніцы.