Навiны
Ключавыя акцэнты пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — членаў ШАС
У аўторак працягнуўся рабочы візіт Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына ў Таджыкістан. Цэнтральнай падзеяй другога дня камандзіроўкі стаў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — членаў ШАС. Традыцыйна пасяджэнне праводзілася ў двух фарматах: у вузкім складзе, дзе абмяркоўваліся найбольш адчувальныя пытанні, і ў пашыраным — з падключэннем усіх дэлегацый.
Парламенцкая дэлегацыя М’янмы прыбыла з візітам у Беларусь
Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Саюз М’янма на чале са Старшынёй Палаты нацыянальнасцяў Асамблеі Саюза Аун Лін Две прыбыла ў Беларусь, перадае БелТА.
Дзяржстандарт і «Беллегпрам» плануюць меры па абароне рынку лёгкай прамысловасці
Меры па павышэнні эфектыўнасці абароны ад нядобрасумленнай канкурэнцыі на ўнутраным рынку прадукцыі лёгкай прамысловасці абмеркавалі ў Дзяржстандарце ў час рабочай сустрэчы старшыні камітэта Дзмітрыя Баско і старшыні канцэрна «Беллегпрам» Надзеі Лазарэвіч. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.
За дзесяць гадоў колькасць карупцыйных злачынстваў у краіне скарацілася амаль удвая
У 2015 годзе іх было 1600, у 2025-м — 843. Дарэчы, дзве трэці з іх так ці інакш звязаны з закупкамі, гаспадарчымі дагаворамі і іншым распараджэннем дзяржуласнасцю.
Беларусь падтрымлівае больш хуткае заснаванне Банка развіцця ШАС
Беларусь падтрымлівае больш хуткае заснаванне Банка развіцця ШАС як ключавога інструмента фінансавай незалежнасці і эканамічнай інтэграцыі на прасторы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падчас пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў ШАС у вузкім складзе, якое праходзіць сёння ў Таджыкістане, перадае БелТА.
Больш за 29 тыс. электрамабіляў зарэгістравана ў Беларусі за дзевяць месяцаў
Электратранспарт у Беларусі застаецца драйверам росту аўтамабільнага рынку. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня праўлення Асацыяцыі развіцця электратранспарту «БЭТА» Сяргей Худаешка, перадае БелТА.
Унучка ўдарніцы і маці-гераіні Ніны Баранавай са Шклоўскага раёна — пра сапраўдныя каштоўнасці, працоўныя дынастыі і любоў да роднай мовы
Сімвалічна, што ў Год беларускай жанчыны ў аграгарадку Гарадзец Шклоўскага раёна адкрыўся помнік мясцовай жыхарцы Ніне Баранавай, якая за свае працоўныя поспехі атрымала зорку Героя Сацыялістычнай Працы. Жанчына была не толькі ўдарніцай, але і шматдзетнай маці — нарадзіла і выхавала 10 дзяцей. Сёння ў гэтым аграгарадку працуе і выхоўвае дзяцей яе ўнучка Наталля Стрыжанава, дарэчы, падпісчыца газеты «Звязда».
Беларусь увяла забарону на ўвоз асобных тавараў з Латвіі
Урадам Беларусі ўведзена забарона на ўвоз асобных тавараў з Латвіі, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Штангіст Куроўскі стаў трэцім на чэмпіянаце Еўропы-U23, у беларусаў 15 узнагарод турніру
Беларускія спартсмены заваявалі 15 медалёў чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы 2026 года сярод юніёраў да 20 гадоў і моладзі да 23 гадоў, паведамляе БелТА.
Ад прамысловасці да лічбавізацыі. Якія тэмы разгледзяць на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін ШАС
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Павел Уцюпін расказаў аб парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — членаў ШАС, якое пройдзе сёння ў Таджыкістане з удзелам Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, перадае БелТА.