Навiны
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла прыём
З якімі пытаннямі прыходзілі на прыём грамадзян да Ігара Сергяенкі у Мінску
Сярод пытанняў, якiя ўзнiмалi жыхары, — рэгуляванне маёмасных адносiн, выкананне пакаранняў, унясенне змяненняў у медыцынскі агляд прызыўнiкоў i знос аварыйных будынкаў.
Міністры правядуць у маі выязныя прыёмы грамадзян
Устаноўлены графік прыёму грамадзян на май у рэгіёнах Беларусі кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураде, паведамляе БелТА.
Пасольства Беларусі высвятляе падрабязнасці аварыі з аўтобусам у Польшчы
Беларусам рэкамендавана ўстрымацца ад наведвання тэрыторыі Джаму і Кашмір
Беларусам рэкамендавана ўстрымацца ад наведвання тэрыторыі Джаму і Кашмір. Пра гэта БелТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Індыі.
Сергяенка правядзе асабісты прыём грамадзян 2 мая
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка правядзе 2 мая асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Палаце прадстаўнікоў.
З якімі пытаннямі звярталіся жыхары Пухавіцкага раёна да кіраўніка Міншчыны
Пытанні, якія паступалі ў ходзе прыёму да кіраўніка вобласці, самыя разнастайныя. Жыхароў Пухавіцкага раёна хвалююць электрыфікацыя і газіфікацыя населеных пунктаў, іх добраўпарадкаванне, стан дарог, работа крам і аўталавак і нават прысваенне пасёлку статусу горада. Карэспандэнт «Звязды» папрысутнічаў на прыёме і разам з адказнымі асобамі пастараўся разабрацца ў тых пытаннях, якія сёння хвалююць мясцовых жыхароў.
Адзіны дзень прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі адбудзецца 5 мая ў Брэсцкай вобласці
Адзіны дзень прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адбудзецца 5 мая ў Брэсцкай вобласці.
Прафсаюзы 24 красавіка правядуць кансультацыі грамадзян
Ігар Сергяенка з рабочым вiзiтам наведаў Вiцебскую вобласць
Iгар Сергяенка правёў асабiсты прыём грамадзян у Шаркаўшчынскiм райвыканкаме. Ён адзначыў, што пытаннi, з якiмi прыходзiлi людзi, умоўна можна падзялiць на два блокi: добраўпарадкаванне дарог, дамоў i электрыфiкацыя. Прычым пераход на электраацяпленне хвалюе жыхароў не толькi Вiцебшчыны, але i iншых абласцей. «Частка пытанняў на сёння не знайшла вырашэння праз тэхнiчныя магчымасцi, але ёсць iншыя варыянты — газ. Вяртаючыся да асфальтавання, у кожным раёне распрацаваны канкрэтны план з улiкам фактычнага стану дарог, у некаторых выпадках можа знайсцiся iндывiдуальнае рашэнне, у большасцi — добраўпарадкаванне дарожнай сеткi iдзе па плане», — сказаў спiкер.