Навiны
Аб’ём грузаперавозак па чыгуначных маршрутах Кітай—Еўропа ўзрос на чвэрць
Па звестках Кітайскай дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі (КДЧК), за першыя два месяцы гэтага года быў адпраўлены 3501 грузавы цягнік у рамках чыгуначных грузавых перавозак Кітай—Еўропа (адным з ключавых пунктаў глабальнага маршруту з’яўляецца Беларусь), якія перавезлі 352 тысячы стандартных кантэйнераў (TEU). Гэта адпаведна на 32 працэнты і 25 працэнтаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, перадае «Сіньхуа».
У Кітаі знайшлі арыгінальныя падыходы да падтрымання здаровай вагі
У кітайскай правінцыі Фуцзянь вырошчваюць чай на соевым малаку
У Пекіне адкрыўся першы ў свеце рабатызаваны цэнтр догляду пажылых людзей
У Пекінскай зоне эканоміка-тэхналагічнага развіцця пачаў работу першы ў свеце цэнтр догляду пажылых людзей з шырокім прымяненнем сэрвісных робатаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Суднабудаўнічая прамысловасць Кітая захоўвае сусветнае лідарства
Суднабудаўнічая прамысловасць Кітая 16-ы год запар захоўвае сваё лідарства на міжнародным рынку па трох асноўных паказчыках. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Сіньхуа».
Беларускі капітал упершыню прыцягнуты ў зону свабоднага гандлю Чжэнчжоу
У пілотнай зоне свабоднага гандлю Чжэнчжоу, што ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), быў зарэгістраваны першы інвестыцыйны праект з удзелам капіталу з Беларусі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Новы пяцігадовы план Кітая прадугледжвае найбуйнейшую ў свеце мадэрнізацыю
Пасля адабрэння асноўных палажэнняў 15-й пяцігадовай праграмы народнагаспадарчага і сацыяльнага развіцця (2026—2030 гг.) на 4-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) 14-га склікання Кітай уступае ў вырашальны пяцігадовы перыяд, на працягу якога мае намер рэалізаваць амбіцыйную праграму па мадэрнізацыі свайго 1,4-мільярднага насельніцтва да 2035 года ў маштабах, нябачаных у гісторыі чалавецтва, перадае «Сіньхуа».
У кітайскім Ханчжоу ладзяць начныя экскурсіі па квітнеючых слівовых садах
У маляўнічым раёне Чаашань горада Ханчжоу (правінцыя Чжэцзян, Усходні Кітай) праводзяць спецыяльныя начныя экскурсіі, прысвечаныя любаванню квітнеючымі слівамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Тэрмамазаіка стала новым трэндам сярод кітайскай моладзі
У Кітаі сярод моладзі імкліва набірае папулярнасць займальнае хобі — тэрмамазаіка. Гэта від ручной творчасці, які спалучае элементы анімэ-культуры і працэс стварэння прадметаў сваімі рукамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Чжанчжоу вырошчваюць большасць нарцысаў Кітая
Чжанчжоу, што ў правінцыі Фуцзянь (Паўднёва-Усходні Кітай), — найбуйнейшая ў Кітаі база па вырошчванні нарцысаў: вытворчасць і продаж займаюць больш за 90 % нацыянальнага рынку. Горад носіць тытул «радзімы кітайскіх нарцысаў», а «нарцысы Чжанчжоу» сталі знакамітым кітайскім гандлёвым знакам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».