Навiны
Другі Міжнародны форум «Вялікая спадчына — агульная будучыня» 21 — 22 чэрвеня адбудзецца ў Брэсце
У Палаце прадстаўнікоў прайшло пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні другога Міжнароднага форуму «Вялікая спадчына — агульная будучыня». Дадзены старт маштабнаму праекту Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па захаванні гістарычнай праўды.
Парадак дзеянняў пры інсульце або інфаркце нагадала ўрач-кардыёлаг
У якасці мер самадапамогі да прыезду ўрача варта заняць зручную пазіцыю: у выпадку інсульту — лежачы, злёгку падняўшы галаву і плечы, а пры інфаркце міякарда — напаўседзячы з прыпаднятымі нагамі.
Эксперты растлумачылі, чаму жыроўкі ў Беларусі істотна не пацяжэюць
«Белавія» вярнула дадому 330 беларускіх турыстаў з Катара і Амана
Авіякампанія «Белавія» 11 сакавіка выканала два эвакуацыйныя рэйсы для беларускіх турыстаў, якія адпачывалі ў Катары і Амане. Праз рэгіянальныя абмежаванні на палёты вяртанне на радзіму стала складанай задачай, якую ўдалося вырашыць дзякуючы сумесным намаганням дыпламатаў і авіяцыйных улад. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда» са спасылкай на РСТА.
У вытворчасці любімага ласунку без сур'ёзных даследаванняў і пільнага кантролю — ніяк
Ветэран вайны Мікалай Каспяровіч пайшоў з жыцця на 101-м годзе
На 101-м годзе жыцця пайшоў у іншы свет ветэран Вялікай Айчыннай вайны, чалавек-легенда Мікалай Каспяровіч. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на Гомельскі аблвыканкам.
ДАІ ўзмацняе кантроль за выкананнем правілаў карыстання тэлефонамі падчас руху
З мэтай выключэння фактараў, якія адцягваюць і зніжаюць увагу, з 11 па 14 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Адключы тэлефон — уключы бяспеку!», паведамілі БелТА ў МУС.
Пра што раскажа «Алеся» ў сакавіку?
З прыходам вясны ўсе мы маем шанц пачаць жыццё наноў. У чарговым нумары часопіса «Алеся» даследуем, дзе знайсці натхненне, як палепшыць здароўе і пры гэтым захаваць раўнавагу ўнутры сябе і навокал.
Як 19-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада сустрэла раптоўную праверку боегатоўнасці
Начальнік аддзялення баявой падрыхтоўкі 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады падпалкоўнік Дзмітрый Арцёмачкін расказаў БелТА, як злучэнне сустрэла раптоўную праверку боегатоўнасці раніцай 24 студзеня.
Самы вялікі задэклараваны даход — дывідэнды
Сёлета пададзена крыху больш за 20 тысяч падатковых дэкларацый, год таму на гэту ж дату было 19 тысяч. Тэндэнцыя захоўваецца. Летась усяго было пададзена 47 тысяч дэкларацый.