Навiны
У Баранавічах ушанавалі памяць лётчыкаў-герояў Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі
Сёння Беларусь успамінае сваіх Герояў — ваенных лётчыкаў гвардыі маёра Андрэя Нічыпорчыка і гвардыі лейтэнанта Мікіту Куканенку, якія 5 гадоў таму коштам уласных жыццяў адвялі самалёт Як-130 ад Баранавічаў. Тым самым маладыя людзі падарылі надзею на будучыню дзясяткам грамадзян.
Больш за 13 тыс. выпускнікоў стануць удзельнікамі «Апошняга званка» на «Мінск-Арэне»
Больш за 13 тыс. выпускнікоў прымуць удзел у «Апошнім званку» на «Мінск-Арэне». Аб гэтым расказала першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Ляхновіч, паведамляе БелТА.
Лабовіч: Мы дапамагаем моладзі знайсці баланс паміж сям'ёй і кар'ерай
Дзяржава прапануе моладзі варыянты для пошуку балансу паміж сям’ёй і кар’ерай. Пра гэта на VI Рэспубліканскім форуме Беларускай праваслаўнай царквы «Сям’я: сёння, заўтра і заўсёды» сказаў міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, перадае БелТА.
У Пружанах двое мужчын скралі 1200 кілаграмаў ялавічыны
У Пружанах міліцыя выявіла крадзеж мяса на адным з прадпрыемстваў раёна. У поле зроку супрацоўнікаў БЭЗ трапілі двое мясцовых жыхароў — 50 і 53 гадоў. Мужчыны мелі доступ да забойнага пункта. Падрабязнасці расказалі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Як выглядае партрэт тыповай шматдзетнай сям’і і колькі іх у краіне, расказалі ў Мінпрацы
У Беларусі больш за 120 тыс. шматдзетных сем’яў. Такія звесткі прывёў міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч на абласным сямейным свяце «Беларусь — гэта мы!» у Гомелі, прысвечаным Міжнароднаму дню сям’і, перадае БелТА.
У Брэсцкай вобласці дзеці атруціліся хімічнымі рэчывамі
У Брэсцкай вобласці маленькія дзеці атруціліся хімічнымі рэчывамі, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяну Каток.
Вальфовіч у Бішкеку агучыў прапановы па ўдасканаленні краінамі ШАС барацьбы з міжнародным тэрарызмам
Дэлегацыя Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, якую ўзначальвае Аляксандр Вальфовіч, прыняла ўдзел у 21-й сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якая адбылася ў Бішкеку. Пра гэта паведамляе БелТА.
Прафілактыку гібелі дзяцей, арганізацыю іх працаўладкавання і вольнага часу абмеркавалі на пасяджэнні ў Саўміне
Пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталлі Пяткевіч адбылося пасяджэнне Камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў, паведамляе БелТА.
Карлюкевіч назваў самую папулярную кнігу з новага чатырохтомніка пра Беларусь
Самай папулярнай з новага прадстаўніцкага чатырохтомніка пра Беларусь стала кніга «Беларусь: трагедыя і праўда памяці: генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Пра гэта расказаў дырэктар выдавецтва «Беларусь» Аляксандр Карлюкевіч падчас прэзентацыі прадстаўніцкага выдання пра Беларусь з чатырох кніг, перадае БелТА.
Ігар Брылевіч выбраны намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі
Ігар Брылевіч выбраны намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі. Такое рашэнне прынята ў выніку тайнага галасавання на пасяджэнні чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання, перадае БелТА.