Навiны
Чым запомніцца V Міжнародны маладзёжны форум «Што ты зрабіў для Радзімы», які прайшоў у Магілёве
Удзельнікамі юбілейнага форуму сталі 120 чалавек з Беларусі і Расіі — Магілёўскай, Смаленскай абласцей і Яраслаўля. Ініцыятарамі мерапрыемства выступіла Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў пры падтрымцы аблсавета дэпутатаў.
Старшыня Вярхоўнага Суда Беларусі накіруе ў ФРГ копію прыгавору ў адносінах да нацыста Зіглінга
Няўхільнасць пакарання і вяршэнства права
Акадэмія навук і індыйская Chokhani Pharma абмеркавалі перспектывы стварэння новых фармпрэпаратаў
Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік абмеркаваў з кіраўніком кампаніі Chokhani Pharma Лалітам Чокані перспектыўныя кірункі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне стварэння новых фармацэўтычных прэпаратаў. Адмысловая ўвага была нададзена патэнцыялу прыцягнення вядучых індыйскіх фармацэўтычных кампаній, такіх як Cipla Limited, TEVA, RAKS, Inventia, кансалідацыі агульных намаганняў і абмену досведам з прадпрыемствам «Акадэмфарм».
Ноч музеяў 16 мая можна будзе правесці ў Вялікім тэатры Беларусі
Вялікі тэатр Беларусі далучыцца 16 мая да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе тэатра.
Форум майстроў упершыню пройдзе ў Гродзенскай вобласці
У Гродзенскай вобласці 29 і 30 красавіка ўпершыню пройдзе форум майстроў народнай творчасці. Пра гэта паведамілі БелТА ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбыўся канцэрт «Грузія ў маім сэрцы»
Парушыў звыклую цішыню самабытнай, гістарычнай вёскі, што ў Строчыцах, сваімі крэатыўнымі рытмамі ансамбль грузінскага танца «Сонечная Грузія» (кіраўнік — Дыяна Дараселія), і зачаравальны голас спявачкі Daro. Артысты стварылі своеасаблівы культуралагічны партал, што перанёс беларускіх гледачоў у краіну з бурлівымі горнымі рэкамі і прыгожым, ганарлівым і таленавітым народам, які шануе сваю высокую культуру і дорыць яе сваім сябрам. Атмасфера цяпла, утульнасці і майстар-класы па грузінскіх танцах — прадказальная кульмінацыя мерапрыемства.
Прадстаўнікі Акадэміі МУС ушанавалі ветэранаў — удзельнікаў ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі
Напярэдадні Міжнароднага дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе прадстаўнікі Акадэміі МУС наведалі ветэранаў, якія бралі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Для курсантаў і маладога пакалення ўвогуле такія мерапрыемствы — неацэнныя ўрокі мужнасці і жывой гісторыі.
«Амкадор» прадставіў камунальную тэхніку на міжнароднай выставе ў Санкт-Пецярбургу
«Амкадор» прадставіў камунальную тэхніку на XXII Міжнароднай выставе «ЖКГ Расіі», якая праходзіць з 22 па 24 красавіка ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі БелТА ў холдынгу.
Кірмаш гудзеў рознагалоссем
Кірмаш гудзеў рознагалоссем. Яўхім прайшоўся паміж радамі, падзівіўся багаццю тавару і яго цэнам. Падняўшы каўнер у сваім старым кажуху, падаўся да людскога натоўпу, які сабраўся ў сярэдзіне базарнай плошчы. Адтуль даносілася галасы, смех.
Рачкоў: ключ да вырашэння актуальных праблем міжнароднай бяспекі знаходзіцца ў Еўразіі
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Рачкоў на палях 152-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза (МПС), якая праходзіць у Стамбуле, прыняў удзел у каардынацыйнай сустрэчы кіраўнікоў парламенцкіх дэлегацый дзяржаў — членаў АДКБ у гэтай арганізацыі, а таксама ў пятай канферэнцыі Парламенцкай сеткі Руху недалучэння.