Навiны
Памылка ШІ прымусіла ЗША рыхтаваць ваенную аперацыю супраць кітайскага судна
Памылковая разведвальная справаздача, падрыхтаваная з дапамогай штучнага інтэлекту, ледзь не прывяла да аперацыі амерыканскіх ваенных супраць кітайскага судна на Блізкім Усходзе. Па даных CNN, самалёты ЗША ўжо знаходзіліся ў паветры, а ўзброеныя ваенныя рыхтаваліся падняцца на борт карабля, калі паўторная праверка паказала, што штучны інтэлект няправільна вызначыў характар грузу, які перавозіўся суднам.
Трамп: цэны на нафту ўпадуць пасля заканчэння канфлікту з Іранам
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што Злучаныя Штаты атрымаюць перамогу ў канфлікце з Іранам і гэта прывядзе да рэзкага зніжэння сусветных цэн на нафту. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні вядучай тэлеканала Fox News, паведамляе БелТА.
ЗША запрасілі Пуціна на саміт G20 у Маямі
Адміністрацыя ЗША накіравала прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну запрашэнне на саміт G20, які пройдзе ў Маямі (штат Фларыда).Аб гэтым заявіў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым, паведамляе БелТА.
Новыя падрабязнасці візіту Максіма Рыжанкова ў Нью-Ёрк
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на палях 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН узяў удзел у мерапрыемствах высокага ўзроўню і правёў двухбаковыя сустрэчы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Якія адносіны павінны быць у Беларусі з РФ і іншымі краінамі-суседзямі, Кітаем, ЗША? Вынікі сацдаследавання
Пераважная большасць грамадзян — 92,6% — лічаць, што Беларусі трэба падтрымліваць добрыя адносіны з усімі дзяржавамі незалежна ад існуючых паміж імі супярэчнасцей. Такія вынікі комплекснага рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, якія датычацца актуальных пытанняў міжнароднага і ўнутранага парадку дня, паведамляе БелТА.
«Надзвычай важны ігрок». Амерыканскія аналітыкі аб ролі Мінска ў фарміраванні архітэктуры бяспекі Еўропы
Становішча Беларусі паміж Расіяй і Захадам робіць яе надзвычай важным рэгіянальным іграком у сферы бяспекі. Такія высновы гучаць у аналітычным аглядзе, апублікаваным Інстытутам адказнага дзяржаўнага кіравання Куінсі (амерыканскі аналітычны цэнтр, які базіруецца ў Вашынгтоне), піша БелТА.
Мінфін ЗША афіцыйна зняў санкцыі з «Лакафарбы» і «Беллеспаперапрама»
ЗША афіцыйна выключылі з санкцыйнага спіса дзве беларускія кампаніі. Адпаведнае паведамленне апублікавана на сайце амерыканскага Міністэрства фінансаў, піша БелТА.
Спецпасланнік ЗША Джон Коўл — аб выніках цяперашняга раўнда перагавораў з беларускім бокам
«Мы дасягнулі вялікага прагрэсу»
Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавую дамову
Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавую дамову. Пра гэта заявіў журналістам спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл, перадае БелТА.
Коўл: Беларусь і ЗША працягнуць працу па вырашэнні пытанняў, якія застаюцца
Беларусь і ЗША працягнуць працу па вырашэнні пытанняў, якія застаюцца. Пра гэта па выніках перамоў у Мінску заявіў журналістам спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл, перадае БелТА.