Навiны
Вірусны сезон у Беларусі. Якія інфекцыі будуць распаўсюджвацца восенню
Пакуль сітуацыя з ВРВІ ў Беларусі застаецца стабільнай, але з надыходам халадоў традыцыйна пачнецца сезон прастуд. Спецыялісты ўжо прагназуюць, якія канкрэтна інфекцыі будуць цыркуляваць у краіне ў найбліжэйшыя месяцы, і раяць загадзя паклапаціцца пра абарону.
Восень на парозе: галоўныя трэнды халоднага сезона
Восень — час, калі гардэроб становіцца цікавейшым і складанейшым. Шматслойныя вобразы, высакародныя фактуры і выразныя дэталі — усё гэта ператварае паўсядзённыя выхады ў маленькі модны спектакль. Кожны сезон дызайнеры прапануюць свежыя рашэнні, і восень—зіма 2026/2027 не выключэнне. Мы сабралі самыя яркія і практычныя тэндэнцыі, якія дапамогуць вам выглядаць стыльна ў любое надвор’е.
Ці прыйдзецца браць парасоны на лінейку? Сіноптыкі расказалі пра надвор'е 1 верасня
Паліклінікі Мінска гатовыя да пад'ёму захворвання на ВРІ з прыходам восені
Паліклінікі Мінска гатовыя да павышэння ўзроўню захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі з прыходам восені, перыядам, калі дзеці вяртаюцца ў арганізаваныя калектывы. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Юрый Горбіч, адказваючы на пытанні журналістаў на палях маладзёжнага форуму «Мы маладыя, мы ў медыцыне» ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, паведамляе БелТА.
Нацагенцтва па турызме прадставіла календары падзейных мерапрыемстваў на восень і зіму
Нацыянальнае агенцтва па турызме прадставіла календары падзейных мерапрыемстваў Беларусі, якія пройдуць восенню і зімой. Пералік лакальных свят, маштабных міжнародных фестываляў і спартыўных спаборніцтваў размешчаны на сайце ўстановы, паведамляе БелТА.
Уладзіміру Караткевічу — 95! Чым уражвае юбілейная выстаўка ў літаратурным музеі?
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстаўка, прысвечаная 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча. Арганізатары пры стварэнні яе вырашылі зрабіць акцэнт на казачныя, легендарныя матывы творчасці пісьменніка, таму і назва ў яе загадкавая — «Вясна ўвосень». Вобраз маладога парастка, што ўзышоў сярод залацістай лістоты, які размешчаны ў цэнтры экспазіцыі, — гэта і прамая спасылка на шматгранную асобу Караткевіча.
Восеньская дэпрэсія: чаму яна надыходзіць і як з ёй змагацца
Восень — час шматлікіх змен: лісце афарбоўваецца ў яркія колеры, надвор’е становіцца халаднаватым, светлавы дзень скарачаецца. У многіх з нас гэтыя перамены выклікаюць асаблівы настрой, часам яны могуць прывесці да стану, які псіхолагі называюць «восеньскай дэпрэсіяй». Што ж крыецца за гэтай з’явай і як справіцца з яе праявамі?
Восеньскі хіт: гарбуз — зорка здаровага меню
Ярка-аранжавы і цёмна-зялёны, аднатонны і паласаты, гладкі і рабрысты, круглы і грушападобны, мініяцюрны і вялізны — знешні выгляд гарбуза залежыць ад сорту. Задавальненне гарантавана ўжо толькі ад аднаго позірку. Аднак хараство гарбуза не толькі ў знешняй прыгажосці.