Навiны
Амаль тры чалавекі на месца. У Мінскім фінансава-эканамічным каледжы падвялі вынікі прыёму
У Мінскім дзяржаўным фінансава-эканамічным каледжы падвялі вынікі ўступнай кампаніі, паведамілі БелТА ў Міністэрстве фінансаў.
Прахадны бал 9,8. Пра папулярныя спецыяльнасці расказалі ў Мінскім радыётэхнічным каледжы
У філіяле БДУІР «Мінскі радыётэхнічны каледж» адбылося пасяджэнне прыёмнай камісіі па залічэнні абітурыентаў на аснове агульнай базавай адукацыі на дзённую форму атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Дакументы ў каледж МУС падалі больш за 300 абітурыентаў
Установа адукацыі была заснавана сёлета на базе ўжо існуючага Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС у Гаранях Мінскага раёна. Таму гэта ўступная кампанія стала для каледжа першай: з 18 ліпеня па 1 жніўня 2026 года абітурыенты могуць падаваць дакументы на навучанне па праграме сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасці «Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі».
З дыпломам Гомельскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа ў жыцці не прападзеш — заўсёды знойдзецца добрае рабочае месца
У каледжах цяпер людна — у разгары ўступная кампанія. Учарашнія школьнікі, часцей за ўсё разам з бацькамі, прыносяць дакументы, удакладняюць конкурсную сітуацыю, звяраюцца са спісамі спецыяльнасцяў і робяць адзін з першых адказных выбараў у жыцці. Карэспандэнт «Звязды» пабывала ў адной з вядучых устаноў адукацыі па падрыхтоўцы спецыялістаў машынабудаўнічага профілю.
Каледжы пачалі прыём дакументаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі
Каледжы Беларусі пачалі прыём дакументаў у абітурыентаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі, паведамляе БелТА.
У каледжах Беларусі пачынаецца прыём дакументаў у тых, хто паступае на ўзровень прафтэхадукацыі
У каледжах Беларусі пачынаецца прыём дакументаў у тых, хто паступае на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі, паведамляе БелТА.
У Беларусі плануюць пашырыць пералік спецыяльнасцяў з аплатнымі практыкамі ў каледжах
У Беларусі плануюць пашырыць пералік спецыяльнасцяў з аплатнымі практыкамі ў каледжах. Аб гэтым расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі — начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова, перадае БелТА.
Найлепшага повара вызначылі ў гарадскім конкурсе «Мінскі майстар»
У Мінскім дзяржаўным каледжы кулінарыі адбыўся фінал гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Мінскі майстар — 2026» у намінацыі «Повар».
ФПБ аказала дапамогу Аршанскаму аграрнаму каледжу
Для практычнай падрыхтоўкі навучэнцаў набыта сучаснае навучальнае абсталяванне. Размова ідзе аб інтэрактыўных стэндах-трэнажорах для вывучэння такіх вучэбных прадметаў, як «Машыны і абсталяванне ў жывёлагадоўлі» і «Наладка, эксплуатацыя і сэрвіснае абслугоўванне аўтаматызаванага абсталявання ў жывёлагадоўлі». Гэта дасць магчымасць навучэнцам атрымаць практычны вопыт работы з тэхналогіямі, якія ўжо прымяняюцца на сучасных сельскагаспадарчых прадпрыемствах.