Навiны
Французскія пратэсты рызыкуюць перакінуцца на іншыя еўрапейскія дзяржавы
Крызіс светаўладкавання
У Францыі на фоне беспарадкаў увядуць каменданцкі час у шэрагу раёнаў
Прэм’ер-міністр Францыі Себасцьен Лекарню абвясціў, што даручыў прэфектам дэпартаментаў увесці каменданцкі час у шэрагу раёнаў на фоне беспарадкаў. Пра гэта піша газета Le Parisien.
Еўра слабее на фоне пратэстаў у Францыі — СМІ
СМІ назвалі беспарадкі ў Францыі «перадсмяротнымі канвульсіямі макранізму»
Брытанскае выданне Telegraph апісала пратэсты ў Францыі як «перадсмяротныя канвульсіі макранізму». Аб гэтым паведамляе РІА «Навіны». Расказала БелТА.
У Тыране школьнікі байкатавалі заняткі і далучыліся да студэнцкіх пратэстаў
У сталіцы Албаніі Тыране навучэнцы некалькіх сярэдніх школ байкатавалі заняткі і далучыліся да студэнцкіх акцый пратэсту. Пра гэта паведамляе БелТА.
У французскіх пратэстах ёсць і эканамічныя прычыны. І яны, бадай, вызначальныя
Чарговы раз Францыя ахоплена бунтамі. Цяпер на вуліцу выйшлі абураныя ліцэісты, студэнты, выкладчыкі, а таксама пратэст усё шчыльней абрастае тымі, хто спачувае. Справа не толькі ў дэфіцыце настаўнікаў, старых будынках і ўзрослай плаце за веды. У цэлым французская сацыяльна-эканамічная мадэль падаецца вельмі няўстойлівай. І ўжо Bloomberg называе гэту краіну слабым звяном Еўропы. Хоць складана сказаць, дзе ў ЕС моцныя элементы эканамічнага ланцуга?! Бо высокі ўзровень жыцця ў заходняй частцы саюза забяспечваўся доўгія дзесяцігоддзі за кошт нарошчвання дзяржаўнага доўгу, які ўжо зусім адарваўся ад эканамічных крытэрыяў. Бюджэт не можа забяспечваць ранейшых сацыяльных гарантый, а эканоміка не можа даць людзям заробак, які адпавядае іх запытам. Вынік — палітычны крызіс, які лавай бурліць унутры Еўрасаюза і ўсё часцей вырываецца вонкі маштабнымі вулічнымі акцыямі і пратэстамі.
У Францыі з-за абвастрэння пратэстаў каля 1800 сярэдніх школ заблакіраваныя або зачыненыя на ўвесь дзень
Прафсаюз навучэнцаў Францыі (Union Syndicale Lyceenne) заявіў, што ў ходзе абвастрэння пратэстаў каля 1800 сярэдніх школ у цяперашні час заблакіраваныя або будуць зачыненыя на ўвесь дзень.
Падпалы, сутыкненні, акты вандалізму. У Францыі пратэстуюць школьнікі і студэнты
Тэставыя фарматы і навыкі тайм-менеджменту. У школах з’явіцца новы факультатыў па матэматыцы
Міністэрства адукацыі зацвердзіла праграму факультатыўных заняткаў «Матэматыка: ад простага — да складанага» для 8-11-х класаў. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Тэст: Чэмпіянат свету па футболе
Гэтымі днямі тры краіны — ЗША, Канада і Мексіка — прымаюць на сваіх стадыёнах чарговы чэмпіянат свету па футболе. Ужо 23-і па ліку. Чэмпіянат свету па футболе — гэта не проста спаборніцтва на полі, а жывы архіў захапляльных гісторый і дзіўных фактаў. Кожная падзея напоўнена ўнікальнымі эмоцыямі, рэкордамі і падзеямі, якія застаюцца ў сэрцах балельшчыкаў назаўжды. Таму сёння ёсць нагода разам успомніць захапляльную гісторыю мундзіяляў.