Навiны
МУС будзе заахвочваць шматдзетныя сем’і супрацоўнікаў
У Міністэрстве ўнутраных спраў самая пільная ўвага ўдзяляецца пытанням праходжання службы і сацыяльна-прававога забеспячэння супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў.
«Белавія» адкрыла прамы рэйс на трапічны востраў у В’етнаме
З 11 кастрычніка на востраў Фукуок адкрыўся чартарны рэйс. Гэта яшчэ адзін дальнемагістральны напрамак кампаніі — зусім нядаўна стартавала праграма палётаў на знакаміты кітайскі курорт Санья (востраў Хайнань). А ў хуткім часе авіякампанія абяцае дадаць яшчэ адзін маршрут — на Шры-Ланку.
Махляр не павінен вывесці з раўнавагі
Такім чынам акрэсліў асноўную мэту сваёй работы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Аляксандр РЫНГЕВІЧ. Ён, у прыватнасці, паведаміў, што сёлета за 9 месяцаў у нашай краіне зафіксавана каля 13,5 тысячы кіберзлачынстваў. Гэта практычна на 11 % менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым 96 % усіх злачынстваў складаюць крадзяжы, махлярствы і вымагальніцтва. «Усяго толькі 4 % злачынстваў звязаныя з іншым несанкцыянаваным доступам да камп’ютарнай інфармацыі, ілжывымі паведамленнямі аб небяспецы і іншымі», — заўважыў Аляксандр Рынгевіч.
Шымановіч стаў шостым на 200-метроўцы брасам на этапе Кубка свету ў ЗША
У амерыканскім Кармелі завяршыўся першы этап Кубка свету па плаванні на кароткай вадзе 2025 года з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.
Вальфовіч: Вынікі праверкі воінскіх часцей і падраздзяленняў УС будуць улічаныя пры падрыхтоўцы войскаў
Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі пачаты другі этап праверкі воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл, якая праводзіцца па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, перадае БелТА.
Радзькоў наведаў Брэсцкую «Горкаўку»
У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася рабочая сустрэча з вядомым грамадскім і палітычным дзеячам, прафесарам, доктарам педагагічных навук, заслужаным дзеячам навукі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Радзьковым.
Шымановіч выйшаў у фінал першага этапу Кубка свету на стаметроўцы брасам
Беларусы Ілья Шымановіч і Настасся Шкурдай пачалі выступленні на першым этапе Кубка свету па плаванні на кароткай вадзе 2025 года, паведамляе БелТА.
Урад Беларусі і «Газпрам» падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва да 2030 года
Урад Беларусі і «Газпрам» падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва на 2025—2030 гады, паведамляе БелТА.
Піневіч: Арганізатары III Гульняў краін СНД у Азербайджане перанялі вопыт Беларусі 2023 года
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Азербайджане Дзмітрый Піневіч адзначыў важнасць правядзення III Гульняў краін СНД для прымаючай дзяржавы, паведамляе БелТА.