
У рэках Беларусі павысілася тэмпература вады
У рэках Беларусі павысілася тэмпература вады. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У вёсцы Мінскага раёна лавілі параненага бусла
3 чэрвеня ў вёсцы Каханоўшчына Сеніцкага сельсавета ратавалі бусла. З просьбай дапамагчы да ратавальнікаў звярнуліся прадстаўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Падрабязнасці паведамілі ў МНС.

СААЗ захвочвае грамадзян больш хадзіць пяшком і ездзіць на веласіпедзе
Еўрапейскае рэгіянальнае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) запусціла кампанію «Давайце рухацца! 100 прычын больш хадзіць пяшком і ездзіць на веласіпедзе», паведамляецца на сайце ААН.

«Балетнае лета» ў Вялікім тэатры адкрые спектакль Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра
Гэты калектыў упершыню выступіць у Беларусі. Цягам двух вечароў — 4 і 5 чэрвеня — госці прадставяць балет на музыку азербайджанскага кампазітара Фікрэта Амірава «Тысяча і адна ноч», які быў створаны паводле арабскіх казак. Аўтары гэтага твора атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР ў 1980-м годзе. У Беларусі яго ведаюць праз пастаноўку дзяржаўнага музычнага тэатра, над якой працавалі прадстаўнікі Азербайджану. Але ў нас ёсць магчымасць пазнаёміцца з іншай харэаграфіяй — з артыстамі Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра працаваў балетмайстар-пастаноўшчык Эльдар Аліеў. Хто ходзіць у Вялікі часта, будзе рады новай сустрэчы з Эйюбам Куліевым, галоўным дырыжорам і мастацкім кіраўніком Азербайджанскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета, які прыедзе ў Мінск і будзе кіраваць Сімфанічным аркестрам Марыінскага тэатра, што ў Санкт-Пецярбурзе. Едзе да нас і хор Марыінскага тэатра. Вядома, дзеля знаёмства з гасцямі (і іх адметнымі пастаноўкамі) беларускія прыхільнікі балета і чакаюць гэты фестываль.

Графік руху цягнікоў мінскага метро зменіцца 7 чэрвеня
Графік руху цягнікоў метрапалітэна часткова зменіцца ў Мінску 7 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага метрапалітэна.

Мікалай Кудзяньчук лічыць, што сёння дэпутат — не проста заканатворца
«Гэта мая асабістая адказнасць перад людзьмі».

Міжнародны біржавы форум пройдзе ў Мінску 11 чэрвеня
Юбілейны 25-ы Агульны гадавы сход арганізацый — членаў Міжнароднай асацыяцыі бірж (МАБ) пройдзе ў Мінску 11 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы, якая з’яўляецца прымаючым бокам і суарганізатарам міжнароднага біржавога форуму.

Навялі парадак на могілках: старыя дрэвы спілаваны за кароткі тэрмін
Вельмі прыемна было прачытаць шчырыя словы падзякі, адрасаваныя праз нашу газету кіраўніцтву Стайскага сельвыканкама жыхаркай г. Лепеля Віцебскай вобласці Наталляй Седзінай.

Барсукоў стаў лепшым іграком 11-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
Яўген Барсукоў прызнаны лепшым іграком 11-га тура чэмпіянату па версіі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе БелТА.
