Навiны
Як на Драздах наводзілі парадак і чаму гэта важна
Гэтымі днямі ў краіне праходзіць рэспубліканская экалагічная акцыя «Беларусь сінявокая». Яна накіравана на навядзенне парадку і добраўпарадкаванне тэрыторый, прылеглых да сацыяльна значных водных аб’ектаў, а таксама на тое, каб нагадаць грамадству: прыроду трэба берагчы. Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на вадасховішчы Дразды, дзе адбылося адно з мерапрыемстваў акцыі. Разам з супрацоўнікамі Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, валанцёрамі, РГА «Белая Русь», БРСМ і Беларускі саюз жанчын (БСЖ) прыводзілі ў парадак бераг, даставалі смецце з вады і слухалі птушак. Да 28 красавіка далучыцца можа кожны — акцыя праходзіць ва ўсіх раёнах сталіцы.
У Беларусі запусцілі свой штогадовы фестываль цюльпанаў
Цюльпанавыя палі ў Тышкавічах (Брэсцкая вобласць) — адно з самых маляўнічых мясцін нашай краіны, куды кожную вясну накіроўваюцца аматары прыроды, яркіх фарбаў і прыгожых фотаздымкаў.
Памятны знак у гонар ліквідатараў Чарнобыльскай аварыі — першы ў Віцебскай вобласці — з’явіўся ў Оршы
Напярэдадні 40-годдзя з дня трагедыі на ЧАЭС, якая стала буйнейшай тэхнагеннай катастрофай ХХ стагоддзя, у аршанскім гарадскім парку культуры і адпачынку ўрачыста адкрылі новы памятны знак.
Белы халат — у спадчыну: сёння ў Гомелі працуе ўжо чацвёртае пакаленне прадстаўнікоў вядомай медыцынскай дынастыі
Сумесны працоўны стаж у гэтай медыцынскай сям’і — 230 гадоў.
У Гродзенскім раёне зменены межы 27 вёсак
У Гродзенскім раёне зменены межы 27 вёсак. Адпаведнае рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 14 красавіка № 240 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
У Гродзенскай вобласці ў агратурыстычным комплексе «Каробчыцы» будуецца новы аб’ект
Унікальны праект «Стары горад»
З 1 жніўня ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці запусцяць анлайн-кансультанта
Комплексныя камандна-штабныя вучэнні МУС пройдуць у Віцебску
Комплексныя камандна-штабныя вучэнні па праверцы гатоўнасці падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў да дзеянняў у асаблівых умовах пройдуць сёння ў Віцебску, паведамілі БелТА ў МУС.
У Магілёўскім аблвыканкаме адбылася канструктыўная размова з аналізам работы прамысловых прадпрыемстваў вобласці
Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка адразу ж звярнуў увагу на тое, што менавіта прамысловасць традыцыйна фарміруе каля траціны ключавога паказчыка развіцця ў галіне рэгіянальнага прадукту. Па выніках яе дзейнасці ў цэлым складаюцца і вынікі работы рэгіёна і выкананне даведзеных Кіраўніком дзяржавы даручэнняў па мэтавых параметрах.