Навiны
Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраныя з 99 % плошчаў
Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 99 % плошчаў, што складае 2262 тыс. га, паведамілі ў Мінсельгасхарчы.
ВУП Беларусі ў студзені—кастрычніку вырас на 1,5 %
ВУП Беларусі ў студзені — кастрычніку вырас на 1,5 %, паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Амаль 4 тыс. ІП у Беларусі перарэгістраваліся ў юрыдычныя асобы
Амаль 4 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі перарэгістраваліся ў юрыдычныя асобы. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар, паведаміла БелТА.
Белстат падвёў вынікі абследавання аб выкарыстанні бюджэту часу насельніцтвам
Абследаванне, якое праводзілася з красавіка 2024 года па сакавік 2025-га, ахапіла 6 тысяч хатніх гаспадарак па ўсёй краіне, а гэта амаль 12 тысяч чалавек ва ўзросце 10 гадоў і больш. Удзельнікі запаўнялі два 24-гадзінныя дзённікі, падрабязна фіксуючы ўсе віды дзейнасці на працягу будняга і выхаднога дня ў каляндарным тыдні. Структура і праграма абследавання бюджэту часу насельніцтва распрацавана ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, прынятымі ў гэтай галіне.
Інфляцыя ў Беларусі запавольваецца трэці месяц запар
На гэтую тэндэнцыю звярнулі ўвагу аналітыкі Еўразійскага банка развіцця, адзначыўшы трэнд у сваім штотыднёвым макраэканамічным аглядзе.
Пастаўкі тэхнікі, кааперацыя ў прамысловасці і АПК. Як плануюць развіваць супрацоўніцтва Беларусь і Растоўская вобласць
Беларусь зацікаўлена ў пастаўках тэхнікі, кааперацыі ў прамысловасці і АПК з Растоўскай вобласцю Расіі. Аб гэтым заявіў намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Юрыем Слюсарам, паведамляе БелТА.
«Прафіцыт збожжа, на 85 тысяч тон больш агародніны». Шулейка аб выніках сельскагаспадарчага года
Ужо два гады ў Беларусі назіраецца прафіцыт зерня. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў намеснік Прэм’ер-міністра Юрый Шулейка, паведамляе БелТА.
Амаль 10,9 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі
Амаль 10,9 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Высокая якасць беларускай прадукцыі ацэнена спажыўцамі 113 краін»
У нядзелю беларускія аграрыі адзначаць сваё прафесійнае свята. Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу — адна з дат, якую адзначаюць на дзяржаўным узроўні. І нездарма, бо ўнёсак гэтай галіны ў экспарт краіны перасягнуў 25 %.
На доследнай станцыі ствараюць новыя сарты з прабіркі і даводзяць да кандыцыі тэхналогіі вырошчвання
У Пружанах працуе знакавая для айчыннай сельгаснавукі ўстанова — Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Больш за паўстагоддзя вучоныя, аграномы станцыі шчыруюць над стварэннем новых сартоў і вытворчасцю насення, а таксама асвойваюць новыя тэхналогіі, удасканальваюць методыкі навукова-тэхнічнай дзейнасці.