Навiны
Як уяўленні ўплываюць на рэальнасць і адносіны
Патэлефанаваў брат, каб павіншаваць з днём нараджэння. Бачымся, на жаль, рэдка, хаця жывём не за белым светам, а толькі ў розных абласцях Беларусі. Голас у трубцы такі родны, знаёмы, цёплы, нібы брат стаіць побач, толькі не бачу, як змяніўся знешне, бо ён прынцыпова не хоча карыстацца інтэрнэтам. Пэўна, гэта ўзрост... Старэйшы ж за мяне аж на 10 гадоў.
Былы прэм’ер Рэспублікі Карэя прысуджаны да 23 гадоў турмы па справе аб мецяжы
Былога прэм’ер-міністра Рэспублікі Карэя Хан Док Су прысудзілі да 23 гадоў пазбаўлення волі па справе аб мецяжы, паведамляе БелТА.
У Магілёве абмяняліся эксклюзіўнымі навагоднімі пээфкамі
Як данесці да блізкага чалавека свае думкі і пачуцці, ды так, каб гэта было ярка, зразумела, але без слоў? І наогул, ці магчыма такое? Выхад ёсць — PF-паштоўка. Гэта не проста фота з загадкавымі літарамі, якія абазначаюць першыя літары французскага «pour felіcіter» — каб павіншаваць. Кадр павінен быць красамоўным, загадкавым, інтрыгоўным, смешным, дзёрзкім, задзірлівым — якім заўгодна, але змястоўным. Тыя, хто аднойчы паспрабаваў уключыцца ў гэты цікавы працэс, ужо не могуць спыніцца. Думаюць, эксперыментуюць, шукаюць незвычайныя ракурсы, каб на Новы год зноў здзівіць сяброў чымсьці нестандартным і арыгінальным. Напэўна, таму сёлета ў памяшканні народнага клуба «Вясёлка» ў Магілёве было асабліва шматлюдна, гучна і весела.
Інтэрнэт-ашуканцы выманілі ў віцябляніна больш за Br40 тыс.
У 54-гадовага віцябляніна інтэрнэт-ашуканцы выманілі больш за Br40 тыс. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.
У Мінску выяўлены факты няякаснай ачысткі дахаў дамоў ад наледзі і ледзяшоў
Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска выявіла факты непрыняцця мер па ачыстцы дахаў дамоў ад наледзі і ледзяшоў уласнікаў будынкаў жыллёва-камунальнымі службамі, перадае БелТА.
Электронны кірмаш вакансій для гамяльчан пройдзе 22 студзеня
Упраўленне па рабоце, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама 22 студзеня правядзе электронны кірмаш вакансій, паведамілі БелТА ў гарвыканкаме.
Самалёт Трампа пасля вылету ў Давос вярнуўся ў ЗША праз праблемы з электронікай
Самалёт з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам пасля вылету ў Давос вярнуўся на авіябазу Эндрус з-за няспраўнасці. Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дома, перадае БелТА.
Беларускі хакеіст Салаўёў перайшоў з «Каларада» ў «Пітсбург»
Беларускі абаронца Ілья Салаўёў, які выступае ў Нацыянальнай хакейнай лізе, змяніў «Каларада» на «Пітсбург», паведамляе БелТА са спасылкай на сацсеткі клубаў.
Сабаленка атрымала другую перамогу на старце Australian Open
Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг адкрытага чэмпіянату па тэнісе, паведамляе БелТА.
Лукашэнка адзначыў значны ўклад інжынерных войскаў у забеспячэнне ваеннай бяспекі дзяржавы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў інжынерных войскаў Узброеных Сіл з прафесійным святам — Днём інжынерных войскаў. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.