
Якасць — мерка дасягненняў народа і дзяржавы
Пяцігодка якасці, абвешчаная Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, вызначыла 2025–2029 гг. як час для яшчэ больш прафесійнай працы ва ўсіх сферах жыццядзейнасці нашага грамадства. Сёння сваімі меркаваннямі з гэтай нагоды дзеляцца эксперты-парламентарыі і людзі, ад якіх залежыць якасць працы ў галіне культуры.

Беларусы выбіраюць паспяховую будучыню і мірнае развіццё краіны
Удзельнікам выбарчага працэсу і арганізатарам выбараў, правазнаўцам і палітолагам, навуковым работнікам, студэнтам і выкладчыкам — усім тым, хто цікавіцца пытаннямі айчыннага выбарчага права і правядзеннем электаральных кампаній, адрасавана кніжная выстаўка «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — 2025 год» у Нацыянальнай бібліятэцы. У зале прававой інфармацыі можна пазнаёміцца з некалькімі дзясяткамі тэматычных тэкстаў на рускай і беларускай мовах.

Грамадска-палітычны фон задае трэнд. Выбарчая кампанія праходзіць ціха, мірна, спакойна
Праца у Інфармацыйным цэнтры ЦВК кіпіць ужо за дзень да галоўнага дня галасавання. У суботу старшыня Цэнтрральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка даў прэс-канферэнцыю, падчас якой расказаў пра падрыхтоўку да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і пракаментаваў факты, якія ўжо выклікалі рэзананс.

Усходні гараскоп на наступны тыдзень
Авен. На гэтым тыдні вам варта змяніць сваё стаўленне да людзей. Тыя, каму вы давяраеце, могуць падмануць. А вось новыя знаёмыя прыемна здзівяць. Нечаканая сітуацыя дапаможа праліць святло на прычыны таго, што адбываецца.

«Вульфмен», фотавыстава «Крык птушкі» і экзістэнцыяльная камедыя «Ю»
Спектакль «Дзядзечкаў сон», «Каяра. Шлях лёсу. Перадпаказ», спектакль «Шынель», «Вульфмен», «TheatreHD: Камедыя памылак», «Васіль», «Яшчэ раз пра Чырвоную шапачку», «Дзеці. Вёрсты», «Два мужа па цане аднаго», «Паненка-сялянка», фотавыстава «Крык птушкі» і экзістэнцыяльная камедыя «Ю» — штотыднёвая афіша «Звязды».

Беларуска Пятрова перамагла на турніры па кулявой стральбе ў Мюнхене
Беларуска Аляксандра Пятрова стала пераможцай міжнародных спаборніцтваў па стральбе з пнеўматычнай зброі «H&N Cup», паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.

У Магілёве стварылі віртуальны музей Івана Чыгрынава
Да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Чыгрынава і 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Магілёўскай абласной бібліятэцы стварылі віртуальны музей народнага пісьменніка «Вернасць праўдзе».

Творчы ўклад у будучыню
У Палацы мастацтва адкрылася Рэспубліканская выстаўка «Разам. Да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь», дзе можна пазнаёміцца з работамі членаў ГА «Беларускі саюз мастакоў», якія з 1994 да 2024 года атрымлівалі ганаровыя званні «Народны мастак Беларусі», «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» і іншыя дзяржаўныя ўзнагароды.

«Мы зробім усё, каб у Беларусі быў мір, было ціха, спакойна і абавязкова стабільна»
Яркая, творчая, крэатыўная масштабная грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства» прайшла па краіне. Грандыёзны фінал праекта адбыўся ў «Мінск-арэне» — там, дзе ўсё і пачалося. Выступаючы на гэтай пляцоўцы ў Дзень народнага адзінства, Прэзідэнт Беларусі даў старт акцыі, якая за некалькі месяцаў аб’яднала ўсю краіну. «Гэта будзе марафон трыадзінства традыцый: нацыянальнай культуры, якую мы беражліва захоўваем і развіваем, талентаў нашага народа, якімі славіцца беларуская зямля, прыгажосці славянскай душы, якая напаўняе свет гармоніяй і ўзаемаразуменнем», — сказаў тады кіраўнік дзяржавы.

За чатыры дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі яўка грамадзян склала 35,99%
За чатыры дні ў датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел 35,99% ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання. Аб гэтым паведамілі ў ЦВК.