Навiны
Міліцыянеры Магілёўшчыны адправіліся на дапамогу аграрыям
Сёння з мехдвара ААТ «Аграпрамналадка» ў Буйнічах на жніво адправіўся зводны мехатрад з ліку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Нагадаем, што два тыдні таму тут праводзілі на ўборку збожжа зводны атрад МНС. Жніво набірае абароты, і гаспадаркам патрэбны дадатковая тэхніка і працоўныя рукі.
Як у АПК вырашаюць праблему дэфіцыту спецыялістаў з дапамогай мэтавага дагавора
Апошнім часам сельская гаспадарка стала больш прывабнай для моладзі. Ствараюцца сучасныя ўмовы працы, на ўзбраенне бярэцца перадавая тэхніка, многія працэсы аўтаматызуюцца. Ёсць гаспадаркі, дзе можна зарабляць нядрэнныя грошы. І колькасць студэнтаў-мэтавікоў у аграрных ВНУ таксама павялічваецца. Чаму б пасля навучання не мець гарантаванае месца працы ў канкрэтнай гаспадарцы? У Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі пацвярджаюць, што сёння дастаткова юнакоў і дзяўчат, якія паступаюць у ВНУ на аграрныя спецыяльнасці па мэтавым дагаворы. Пры гэтым будучы працадаўца не толькі рэзервуе для сябе маладога спецыяліста, а яшчэ і ўсяляк падтрымлівае яго на стадыі вучобы.
Дзмітрый Крутой прадставіў у Магілёве новага памочніка Прэзідэнта
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта прадставіў Надзею Каткавец, прызначаную памочнікам Прэзідэнта — інспектарам па Магілёўскай вобласці, актыву рэгіёна.
У аграгарадку Пудаўня жыхары абнавілі да Дня Незалежнасці помнік землякам, якія паклалі свае жыцці на алтар Перамогі
Памяць, якая яднае
Шматдзетная сям’я з Краснаполля пра свае захапленні, любоў да малой радзімы, выхаванне дзяцей
Нядаўна Таццяна і Аляксандр Казловы як шматдзетная сям’я атрымалі ключы ад двухпакаёўкі ў трохпавярховіку па вуліцы Ленінскай у Краснаполлі. Сужэнцы задаволены — цяпер у іх ёсць уласнае жыллё, дзе будуць расці іх дзеці, гасціць радня і гатавацца духмяны хлеб. А галоўнае, у Таццяны і Аляксандра ёсць свой рэцэпт шчасця, якім яны ахвотна падзяліліся з карэспандэнтамі «Звязды».
У Бабруйску здавалі кватэру без выплаты падаткаў
Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Бабруйску стала вядома, што ўласнік кватэры ажыццяўляе здачу нерухомасці без выплаты неабходных падаткаў і заключэння дагавора найму.
На Магілёўшчыне прайшоў міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы»
Перадапошні дзень свайго падарожжа ўдзельнікі міжнароднага маладзёжнага патрыятычнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы» сустрэлі ў Пашкаўскай воінскай часці 72471.
Сысці ад падаткаў не атрымалася
Схема мінімізацыі падаткаў, якую практыкаваў у сваёй рабоце прадпрымальны бабруйчанін, была выяўленая інспекцыяй МПЗ па Бабруйску. Праверка праводзілася ў сувязі са спыненнем гандлёвай дзейнасці прадпрымальніка.
Пошукавікі знайшлі нумарныя дэталі ваеннага самалёта
Тэатралізаваны мітынг, кінапаказы, выставы, канцэрты...
Святочная праграма, прысвечаная Дню Незалежнасці і 85-годдзю гераічнай абароны Магілёва, абяцае магіляўчанам шмат прыемных хвілін і цікавых уражанняў