Навiны
Па ўсёй Беларусі 22 сакавіка прайшлі мерапрыемствы каля мемарыялаў жыхарам спаленых вёсак
У гэты дзень Вахты Памяці прайшлі каля мемарыялаў жыхарам і іншых спаленых вёсак. Так, у Барысаўскім раёне землякі збіраліся ля брацкіх магіл мірных жыхароў вёсак Скупліна і Лісіна, у аграгарадку Мсціж — ля помніка партызанам — работнікам калгаса імя Леніна, па-зверску закатаваным фашыстамі 4 кастрычніка 1942 года. Шанавалі памяць мірных жыхароў вёсак Іканы, Пустамсціж і Гарэлы Луг, спаленых і расстраляных фашыстамі 28 мая 1943 года і інш. У Вілейскім раёне моладзь, прадстаўнікі ўлады і сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў, ідэалагічны актыў збіраліся ў мемарыяльным комплексе «Месца спаленай вёскі Любча».
У Капыльскім раёне мерапрыемствы прайшлі па пяці такіх адрасах: ля помнікаў ахвярам фашызму ў вёсцы Жаўлкі, Рулева, Калодзежнае, Масевічы і Вялікія Прусы. У Мядзельскім раёне ўспомнілі загінуўшых жыхароў вёскі Новікі, а ў Пухавіцкім усклалі кветкі да брацкай магілы ахвяр вайны ў вёсцы Прыстань. У Чэрвеньскім раёне памятныя мерапрыемствы прайшлі ў мемарыяльным комплексе «Папова Града».
Лукашэнка: НАК за мінулыя гады ўнёс значны ўклад у развіццё спорту вышэйшых дасягненняў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага алімпійскага камітэта з 35-годдзем з дня ўтварэння НАК. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Лукашэнка: Калектыў ЖКГ сваёй штодзённай працай забяспечвае чысціню, камфорт і бяспеку
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі з прафесійным святам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Браць з сабой сонечныя акуляры ці парасон? Якое надвор’е чакае беларусаў 22 сакавіка, расказалі сіноптыкі
Аб надвор’і ў Беларусі 22 сакавіка расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову
Эканамічнае супрацоўніцтва і міжнародная абстаноўка
Кошт праезду ў гарадскім і прыгарадным пасажырскім транспарце Мінска павялічыцца з 27 сакавіка
У Мінску з 27 сакавіка павялічыцца кошт праезду ў гарадскім і прыгарадным пасажырскім транспарце. Аб гэтым паведамля БелТА.
Масавая сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур пачалася ў Беларусі
У Беларусі пачалася масавая сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта паведамляе БелТА.
У Мінфіне расказалі аб праграмах дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія плануюць ЭКА
У пятніцу, 20 сакавіка, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад аб праекце ўказа «Аб правядзенні экстракарпаральнага апладнення».