Навiны
Беларуска Хандошка намінаваная на званне спартсменкі года ў сусветным сінхронным плаванні
Васіліна Хандошка намінаваная Міжнароднай федэрацыяй водных відаў спорту (World Aquatics) на званне «спартсменка года» ў сінхронным плаванні, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.
«Усё, што ўмею — ад мамы, а ў яе — ад бабулі»
Алена Дамкоўская — жанчына, якая служыць у спецназе, выхоўвае траіх дзяцей, удзячна сваёй маме і бабулі за выхаванне і ўпэўнена: усё, што ўмее, — дасталося ёй па жаночай лініі. Гэта тая жаночая сіла, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. А яшчэ наша гераіня ўпэўнена: быць мамай — гэта
не ахвяра, а вялікае багацце.
Аўтар лагатыпа Года беларускай жанчыны даказала: часам фатаграфіі гавораць выразней, чым словы
Шчырасць без рэтушы
Як заахвоціць дзіця чытаць па-беларуску
Час хутка ляціць — здавалася б, толькі-толькі адзвінела лета, а ўжо праз некалькі тыдняў у беларускіх школьнікаў пачнуцца восеньскія канікулы. Наперадзе — і доўгія зімовыя вечары, калі бацькам з дзецьмі добра было б сабрацца разам і... пачытаць. Але як зрабіць так, каб школьнік сам цягнуўся да кніг, а не ўспрымаў іх як чарговую «дамашку»? Карэспандэнт «Звязды» дзеліцца асабістай гісторыяй, як звычайнае сямейнае чытанне можна ператварыць у захапляльную гульню з коміксамі, «сакрэтным» слоўнічкам, а галоўнае — асалодай чытання на роднай мове.
Польскія спецслужбы максімальна сур’ёзна паставіліся да пагрозы замаху на прэм’ер-міністра Туска
Польскія спецслужбы максімальна сур’ёзна паставіліся да пагрозы замаху на прэм’ер-міністра краіны Дональда Туска. Рэалізацыя намераў выглядае вельмі праўдападобнай, заявіў прэс-сакратар польскага міністра-каардынатара спецслужбаў Яцэк Дабжыньскі, паведамляе БелТА.
У Бабруйску гаварылі пра беларуска-расійскую народную дыпламатыю
Першы Усебеларускі народны сход у публікацыях «Звязды» восенню 1996 года
Якія гарантыі на працоўным месцы маюць цяжарныя жанчыны? Расказалі ў Мінпрацы
Жанчын у перыяд цяжарнасці забаронена прыцягваць да звышурочных работ, працы ў дзяржаўныя святы і святочныя дні, у начны час і ў выхадныя дні. Якія яшчэ гарантыі маюць цяжарныя жанчыны на рабоце, нагадалі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Шматдзетная маці прадставіць нашу краіну на прэстыжным міжнародным конкурсе