Навiны
Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Татарстана
Гэты расійскі рэгіён з’яўляецца шматгадовым гандлёвым партнёрам Беларусі. Рэалізаваны дзясяткі сумесных праектаў у прамысловасці, нафтахіміі, сельскай гаспадарцы, транспартнай сферы. Пытанняў узаемнага інтарэсу становіцца больш, а таму ёсць куды рухацца далей. Пашырэнне супрацоўніцтва і новыя сумесныя ініцыятывы абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці. Размова выйшла далёка за межы эканомікі. Аляксандр Лукашэнка і Рустам Мініханаў удзялілі ўвагу пытанню захавання гістарычнай памяці, патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, спартыўным дасягненням і культурным праектам.
Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні 72 беларусак ордэнам Маці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 мая падпісаў указ №170 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Францыі Аляксандра Лукашэнкі і Эмануэля Макрона
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі рэгіянальныя праблемы і ўзаемаадносіны Беларусі з ЕС і Францыяй у прыватнасці.
Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём тэзаімянінаў
Прэзідэнт прыняў удзел у цырымоніі прывядзення да ваеннай прысягі ў Барысаўскім раёне
«Сапраўдны мужык павінен паспрабаваць салдацкага хлеба»
Лукашэнка прыме ўдзел у цырымоніі прывядзення да ваеннай прысягі ў Барысаўскім раёне
Прэзідэнт Беларусі, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у цырымоніі прывядзення да ваеннай прысягі асабовага складу 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтра (АВЦ) падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў, паведамляе БелТА.
Лукашэнка павіншаваў калектыў Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Гумілёва з 30-годдзем ВНУ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М.Гумілёва з 30-годдзем з дня заснавання навучальнай установы. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Беларусь ратыфікавала пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Інданезіяй
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім ратыфікавана пагадненне аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі з аднаго боку і Інданезіяй з другога. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Нагрудны знак Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта заснаваны ў Беларусі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 мая падпісаў указ нумар 168 аб заснаванні нагруднага знака Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Беларусь ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб стварэнні агульнага рынку каштоўных металаў і камянёў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які ратыфікуе пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і камянямі, а таксама вырабамі з іх. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.