Навiны
Колькі жылля плануецца пабудаваць у Беларусі ў 2026 годзе?
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб будаўніцтве жылых дамоў і аб’ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры да іх у 2026 годзе», паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Лукашэнка — суддзям: Дух, падмурак і аснова ў нас адна — справядлівасць
Прэзідэнт Беларусі і старшыня Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка даў наказ суддзям ажыццяўляць сваю дзейнасць, грунтуючыся на прынцыпе справядлівасці. Пра гэта ён заявіў на цырымоніі прынясення прысягі суддзямі Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, перадае БелТА.
У Беларусі зацверджана дзяржпраграма «Устойлівая энергетыка і энергаэфектыўнасць» на 2026—2030 гады
Студнеў: У Беларусі распрацоўваецца прававая база рэнавацыі хрушчовак
Актыўнае жыллёвае будаўніцтва ў апошнія гады спрыяла істотнаму абнаўленню і паляпшэнню якасці жылфонду краіны. На гэтым фоне ўсё менш актуальнымі выглядаюць 4-5-павярховыя дамы першых тыпавых серый 1955—1975 гадоў — у іх маленькія пакоі і кухні, сумешчаныя санвузлы. Аб перспектывах рэнавацыі хрушчовак расказаў міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Студнеў.
Аб’яўленне Прэзідэнтам Года беларускай жанчыны выклікала шмат станоўчых рэакцый у грамадстве
Тое, што ў навагоднюю ноч кіраўнік дзяржавы аб’явіў 2026 год Годам беларускай жанчыны, стала нечаканасцю для ўсіх, і вельмі прыемным фактам — для прыгожай паловы нацыі. Літаральна за пяць хвілін Аляксандр Лукашэнка закахаў у сябе ўсіх жанчын. Прычым бадай самы рэзанансны ўказ беларускага лідара выклікаў інтарэс не толькі ў нашых суайчынніц, але і ў жыхарак іншых краін.
Лукашэнка адобрыў пагадненне аб стварэнні ў ЕАЭС сэрвісу для пошуку аб’ектаў прамысловай уласнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня падпісаў указ № 3, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення аб сэрвісе, што дае магчымасць ажыццяўляць пошук інфармацыі аб аб’ектах прамысловай уласнасці, якія ахоўваюцца ў дзяржавах — членах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Аб гэтым паведамляе БелТА.
Праваслаўнымі духоўнымі цэнтрамі выбраны дзеючыя манастыры, якія заўсёды выконвалі такую функцыю
У нашай краіне вядзецца работа па стварэнні духоўных цэнтраў, якія стануць новымі пунктамі прыцягнення для вернікаў. З такой прапановай у лютым на сустрэчы з прадстаўнікамі вядучых канфесій выступіў Прэзідэнт.
За пяцігодку ў Беларусі пабудуюць і рэканструююць спецыялізаваныя комплексы па вырошчванні бычкоў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня падпісаў указ № 2 «Аб развіцці мясной галіны». Аб гэтым паведамляе БелТА.
Дзеянне ўказа аб адкрыцці спецрахунку для будаўнічых арганізацый прадоўжана да канца 2027 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім прадугледжваецца прадаўжэнне па 31 снежня 2027 года тэрміну дзеяння ўказа № 126 «Аб адкрыцці спецыяльных рахункаў». У дакуменце таксама актуалізаваны пералік будаўнічых арганізацый, якія маюць права на адкрыццё такіх рахункаў. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Беларусі ўдасканалены парадак ільготнага лекавага забеспячэння насельніцтва
У Беларусі ўдасканалены парадак ільготнага лекавага забеспячэння насельніцтва. Адпаведную пастанову Савета Міністраў «Аб ільготным забеспячэнні лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі» падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.