
Наталля Качанава: Людзі — самае галоўнае
У чацвер, 9 студзеня, жыхары прысталічнага рэгіёна атрымалі каштоўны падарунак. У вёсцы Бараўляны адкрылі новы будынак Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын.

Аб чым Ігар Сергяенка гаварыў са студэнтамі факультэта транспартных камунікацый БНТУ?
Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта Палаты прадстаўнікоў «Моладзь для Беларусі!». Спікер праінфармаваў студэнтаў аб структуры і паўнамоцтвах Нацыянальнага сходу, расказаў аб заканадаўчай і міжнароднай дзейнасці дэпутацкага корпуса, рабоце ў выбарчых акругах. Старшыня Палаты прадстаўнікоў прывёў канкрэтныя прыклады, якія сведчаць аб магутным эканамічным патэнцыяле нашай краіне, сацыяльнай арыентаванасці дзяржаўнай палітыкі.

Кітайскі павет пастаўляе музычныя інструменты больш як у 40 краін
У павеце Ланькаа, што ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), традыцыйныя кітайскія музычныя інструменты, вырабленыя з мясцовага дрэва паўлоўніі, пасля дбайнай праверкі майстрамі-наладчыкамі адпраўляюцца больш як у 40 краін свету, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Дэлегацыя Беларусі на чале з Рыжанковым наведвае М’янму
Дэлегацыя Беларусі на чале з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым наведвае М’янму. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Турбуе стан «падземкі»: Іван Крупко ўзяў пытанне на кантроль
Больш дзесяці хвалюючых пытанняў разгледзіў падчас першай ў 2025 годзе «прамой лініі» старшыня Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко.

На карысць развіцця сталіцы
Напрыканцы снежня ў Мінскім гарвыканкаме прайшоў фінал маладзёжнага праекта «Кіраўнік будучыні». У ім узялі ўдзел 30 студэнтаў БДУ. Восенню на працягу тыдня яны знаёміліся з работай дзяржслужачых па самых розных кірунках. Удзельнікі ўзаемадзейнічалі з кіраўніцтвам горада, задавалі пытанні і распрацоўвалі практыка-арыентаваныя праекты, якія ім неабходна было абараніць перад журы. Карэспандэнты «Чырвонкі» далучыліся да мерапрыемства, даведаліся аб новых праектах і іх аўтарах.

«Важна, каб людзі на сяле жылі добра»
Дзмітрый Кадргулаў на пасадзе старшыні райвыканкама працуе з красавіка 2024 года. Тэрмін пакуль невялікі. Разам з тым дынаміка эканамічнага росту раёна відавочная. Так, за дзевяць месяцаў аб’ём інвестыцый у асноўны капітал адносна папярэдняга года павялічыўся на 114 працэнтаў і склаў амаль 70 мільёнаў рублёў. Добрыя тэмпы ў жыллёвым будаўніцтве. Пры гэтым галоўны акцэнт новы старшыня робіць на развіцці сельскіх населеных пунктаў, таму вядзецца работа з маладымі кадрамі.

Аляксандр Лукашэнка: «Духоўнасць і маральнасць — падмурак моцнай, незалежнай дзяржавы»
Урачыстая, прыгожая і кранальная традыцыя працягваецца. У святочныя калядныя дні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў спецыяльныя прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтваў і спецыяльную прэмію «Беларускі спартыўны Алімп».

«...Куфэрак» павінен адкрывацца
Ёсць мерапрыемствы, якія наведаў і ледзь не назаўтра пра іх забыўся, а ёсць...

Простыя правілы вырошчвання садовых суніц з насення
Пры вырошчванні суніц праз расаду першыя ягады вы зможаце пакаштаваць ужо ў пачатку жніўня. У першае лета іх будзе няшмат, але якраз дастаткова, каб атрымаць асалоду ад іх смаку і водару і ўбачыць вынікі сваёй працы. На наступны год плоданашэнне настолькі багатае, што збіраць ягады прыйдзецца праз дзень.