Навiны
Абласное дабрачыннае свята ў рамках акцыі "Нашы дзеці" прайшло ў Гродне
800 дзяцей сабрала абласное дабрачыннае свята ў рамках акцыі «Нашы дзеці» ў Гродне. Навагоднія песні каля вялікай прыгажуні ялінкі, карагоды і танцы, сустрэча з казачнымі персанажамі і галоўным творцам цудаў — Дзедам Марозам — усё гэта арганізавалі для самых адораных у вучобе, спорце, творчасці, а таксама для дзяцей са шматдзетных сем’яў і не толькі.
Работнікі Камітэта дзяржкантролю павіншавалі з Новым годам выхаванцаў сацыяльнага пансіяната "Ігуменскі"
У Чэрвеньскім дзіцячым сацыяльным пансіянаце «Ігуменскі» пабывалі работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю. Выхаванцы падрыхтавалі для гасцей святочнае навагодняе прадстаўленне. Яго героямі сталі казачныя персанажы і, вядома, Дзед Мароз са Снягуркай.
У рамках акцыі "Нашы дзеці" міністр транспарту наведаў Чурлёнскую сярэднюю школу
Міністр транспарту і камунікацый Аляксей ЛЯХНОВІЧ у рамках дабрачыннай акцыі наведаў Чурлёнскую сярэднюю школу ў аграгарадку Лыцэвічы Вілейскага раёна, над якой ведамства шэфствуе на працягу дзевяці гадоў.
Пацыенты РНПЦ траўматалогіі і артапедыі прымалі віншаванні з надыходзячымі святамі ў рамках акцыі «Нашы дзеці»
Сапраўдныя чараўнікі — тут
Чаму прафілактыка не павінна заканчвацца на размовах, асабліва калі гаворка заходзіць аб бяспецы дзяцей
Па інфармацыі МНС, колькасць ахвяр сярод насельніцтва, дасведчанага і навучанага правільна дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях, памяншаецца на 35–40 %.
А значыць, і адпрацоўваць гэтыя навыкі не проста карысна, а часам жыццёва неабходна, тым больш у канікулярны перыяд. Пра тое, якая работа вядзецца ратавальным ведамствам у прафілактыцы наступстваў дзіцячых свавольстваў, даведалася карэспандэнт «Звязды».
Запрошаныя на галоўную ёлку краіны падзяліліся сваімі ўражаннямі
«Самы лепшы падарунак на Новы год»
Як вырастуць заробкі ў бюджэтнай сферы і пенсіі ў 2026 годзе, расказалі ў Мінпрацы
Міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка ў эфіры тэлеканала СТБ расказала, як вырастуць у 2026 годзе зарплаты ў бюджэтнай сферы і пенсіі, паведамляе БелТА.
Урад зацвердзіў дзяржпраграму «Фізічная культура і спорт» на 2026—2030 гады
Урадам зацверджана дзяржаўная праграма «Фізічная культура і спорт» на 2026—2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Пяткевіч ацаніла вынікі старшынства Беларусі ў ЕАЭС
Старшынства Беларусі ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2025 годзе было вельмі эфектыўным. Аб гэтым намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч заявіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.