Навiны
Лукашэнка падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні кантактаў з Ганай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ганы Джона Драмані Махаму з Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Снег або дождж: дзе ў Беларусі пятніца пачнецца з ападкаў, адказалі сіноптыкі
Чаго чакаць ад надвор’я ў Беларусі 6 сакавіка, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На Сонцы ў 2026 годзе чакаецца да 10 успышак найвышэйшага класа X
На Сонцы да канца 2026 года можа адбыцца ад 5 да 10 успышак класа Х. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на загадчыка лабараторыі сонечнай астраноміі і геліяфізічнага прыборабудавання аддзела фізікі касмічнай плазмы Інстытута касмічных даследаванняў РАН Сяргея Багачова. Расказала БелТА.
Акцыя па бясплатным прававым кансультаванні пройдзе ў Беларусі да Дня жанчын
Міністэрства юстыцыі 6 сакавіка з 10.00 да 12.00 правядзе ў фармаце прамой тэлефоннай лініі акцыю па бясплатным кансультаванні грамадзян, прымеркаваную да Дня жанчын. Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі.
Важна выпрацоўваць сумесныя стратэгічныя меры па абароне ўнутранага рынку Саюзнай дзяржавы
Рэзервы росту канкурэнтаздольнасці прамысловага комплексу звязаны з аўтаматызацыяй і лічбавізацыяй вытворчасці
Беларускі ва ўзросце 65+ сталі часцей выходзіць замуж
У нашай краіне жыве каля 4,9 мільёна жанчын — прыгожая палова складае 54 % насельніцтва. Белстат склаў партрэт беларускі: жыве ў горадзе, ёй у сярэднім 44 гады, яна добра адукаваная (мае вышэйшую ці сярэднюю адукацыю), упершыню выходзіць замуж у 27 гадоў, а праз год нараджае дзіця.
Указам Прэзідэнта павялічаны памер навучальных стыпендый для студэнтаў ВНУ
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў абмеркавалі сітуацыю на Блізкім Усходзе
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў па даручэнні кіраўніка беларускай дзяржавы правёў тэлефонную размову з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ) Абдалой бен Заедам Аль Нахаянам для абмеркавання сітуацыі на Блізкім Усходзе. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Беларускія жанчыны працуюць больш за мужчын
Беларусь вылучаецца высокім узроўнем жаночай занятасці. Як расказала намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Наталля ТАРАСЮК, у цэлым яна складае 65 %, а ў працаздольным узросце — 86 %, пры гэтым у мужчын гэты паказчык на 1,5 % ніжэйшы.