Навiны
Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у М’янму
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Рэспубліку Саюз М’янма, паведамляе БелТА.
На ЧС-2026 устанавілі новы рэкорд па колькасці забітых мячоў за адзін турнір
Чэмпіянат свету па футболе 2026 года, які праходзіць у ЗША, Канадзе і Мексіцы, устанавіў новы рэкорд па колькасці забітых мячоў за адзін турнір, паведамляецца ў акаўнце турніру ў сацыяльнай сетцы X.
Праз непагадзь у дзвюх абласцях Беларусі адбылося падзенне дрэў
У Гродзенскай і Мінскай абласцях з-за непагадзі адбылося падзенне дрэў. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.
У Маскве ўсклалі вянок да Вечнага агню ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі
Цырымонія ўскладання вянка ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі і 82-й гадавіны вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылася каля Магілы Невядомага Салдата ў Маскве, паведаміла БелТА.
У Мінскай вобласці стартавала жніво-2026
Старт яму далі ў Клецкім раёне, у ААТ «Кухчыцы», — там 1 ліпеня пачалася ўборка збожжавых. Хлебаробы Міншчыны сёлета разлічваюць на больш чым важкі каравай. На гэта звярнуў увагу і старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка, які прыехаў у гаспадарку, каб даць старт жніву і пажадаць хлебаробам шчодрага ўраджаю.
Санэпідслужба праверыла пляжы і зоны адпачынку. Якія парушэнні выяўлены?
Санітарна-эпідэміялагічная служба 27 і 28 чэрвеня праверыла каля 4,4 тыс. аб’ектаў, у тым ліку больш за 170 пляжаў і зон рэкрэацыі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У Інстытуце Канфуцыя пры Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова прайшоў выпускны
У Інстытуце Канфуцыя пры Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова прайшоў выпускны. Сёлета колькасць слухачоў значна павялічылася. Сертыфікат аб паспяховым навучанні атрымалі звыш 130 чалавек. Лепшыя студэнты, пераможцы розных міжнародных конкурсаў адзначаны ганаровымі граматамі і падарункамі.
Брэст прымае адкрыты чэмпіянат Беларусі па акадэмічным веславанні
На вяслярным канале ў Брэсце стартаваў адкрыты чэмпіянат Беларусі па акадэмічным веславанні 2026 года з міжнародным удзелам, паведаміла БелТА.
Танцы, плёначныя фатаграфіі і духоўнае абуджэнне. Пра што здымаюць кіно маладыя беларускія рэжысёры
У сталічным кінатэатры «Перамога» 1 ліпеня прайшоў паказ дыпломных работ выпускнікоў факультэта кіно, тэатра і тэлебачання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, паведаміла БелТА.
Спёка адступае з навальніцамі і шкваламі: да чаго рыхтавацца беларусам сёння
У Беларусі 2 ліпеня на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі чакаюцца моцныя ліўні, у дзённы час магчымы град. Аб гэтым расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.