Навiны
Як жанчыны здабывалі Перамогу?
Моцныя і адчайна смелыя, яны ўмелі любіць і быць адданымі — Радзіме і тым, каго ратавалі, рызыкуючы жыццём. Умелі ненавідзець — ворага, які прынёс на нашу зямлю самую крывавую ў гісторыі вайну.
Ніжагародскія школьнікі наведаюць Беларусь у рамках праекта «Урокі з падарожжам»
Адукацыйны праект «Урокі з падарожжам. 80-годдзе Перамогі» пашырае геаграфічныя рамкі. Цягнік з 588 ніжагародскімі школьнікамі і студэнтамі каледжаў, а таксама выкладчыкамі адправіўся 9 мая ў Беларусь з Маскоўскага вакзала Ніжняга Ноўгарада, паведамляе «Ніжагародская праўда».
Колькі беларусаў сталі Героямі Савецкага Саюза ў гады ВАВ, расказалі ў Белстаце
Больш як 470 беларусаў сталі Героямі Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны (ВАВ), паведамляе БелТА.
Беларускі парадны разлік прамаршыраваў па Краснай плошчы ў Маскве
Беларускі парадны разлік, які складаецца з ваеннаслужачых Сіл спецыяльных аперацый, прыняў удзел у парадзе ў азнаменаванне 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Маскве, паведамляе БелТА.
Круглы стол «Звязды»: «Абаронім нашу Перамогу»
Што робіцца для таго, каб не прайграць бітву за розумы людзей, і чаму памяць аб Вялікай Айчыннай вайне — святы абавязак кожнага беларуса.
Моладзі трэба адстойваць праўду і зберагаць яе для наступных пакаленняў
Такі асноўны пасыл прагучаў у Рэспубліканскім доме моладзі, дзе прайшла сустрэча актыву Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і кіраўніцтва маладзёжных грамадскіх арганізацый. У рамках мерапрыемства адбылося ўзгадненне і публічнае абвяшчэнне афіцыйнай Заявы Саюза моладзі і іншых каструктыўных аб’яднанняў у сувязі з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў замежных лідараў з 80-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Віншавальныя пасланні накіраваны Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Арменіі Ваагну Хачатурану, Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву і першаму прэзідэнту Рэспублікі Нурсултану Назарбаеву, Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву, Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, прэзідэнту Туркменістана Сердару Бердымухамедаву і Нацыянальнаму Лідэру туркменскага народа, Старшыні Халк Маслахаты Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, Прэзідэнту Грузіі Міхаілу Кавелашвілі, Прэзідэнту Славакіі Петэру Пелегрыні і Прэм’ер-міністру Роберту Фіца, а таксама народам Украіны і Малдовы. Пра гэта паведамілі у прэсс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларускую нафтахімію прэзентуюць на выстаўцы ў Тэгеране
У Тэгеране з 8 па 11 мая праходзіць ХХІХ Іранская міжнародная выстаўка нафты, газу, нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі Iran Oil Show, дзе лепшыя дасягненні на аб’яднаным стэндзе дэманструюць айчынныя прадпрыемствы: «Гродна Азот», «Нафтан», «Магілёўхімвалакно», «Полацк-Шкловалакно» і «Белшына», паведамілі ў прэс-службе Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.
Пройдземся па выстаўцы «Дарога да Перамогі» ў Міжнародным выставачным цэнтры