Навiны
Адкрыўся прэс-цэнтр ХХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
Падчас адкрыцця прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная ХХХV Міжнароднаму фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Удзел прынялі міністр інфармацыі Дзмітрый Жук, старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксей Героеў, намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксей Гуйда, старшыня камісіі Парламенцкага сходу па культуры, першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы па развіцці грамадзянскага грамадства, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў, народны артыст Расіі Мікалай Бурляеў, намеснік Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Аляксей Казакоў, першы сакратар ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі.
Развіваючыся разам з краінай, «Славянскі базар у Віцебску» адлюстроўвае кожны з этапаў станаўлення суверэннай Беларусі
Заснаваны ў ліпені 1992 года, Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» стаў брэндам нашай краіны, галоўным культурным форумам на ўсёй постсавецкай прасторы, а то і Еўропы. Кожны год у гэтыя ліпеньскія дні асноўная ідэя фестывалю («Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення») прываблівае ў старажытны Віцебск жыхароў многіх краін планеты. Тым больш што рашэннем Прэзідэнта ў перадфестывальныя і фестывальныя дні ўладальнікі білета на «Славянскі базар у Віцебску» могуць прыбыць у Беларусь без візы. Увогуле асабістая ўвага да фестывалю Аляксандра Лукашэнкі, дзяржаўная падтрымка культурнага форуму зрабілі яго значнай падзеяй у жыцці беларусаў і прадстаўнікоў многіх нацыянальнасцяў.
У Савеце Рэспублікі прайшло першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы чацвёртага Узбекска-Беларускага жаночага бізнес-форуму
Пляцоўка для абмену вопытам
У Палаце прадстаўнікоў абмеркавалі работу дэпутатаў у акругах
Жыць праблемамі выбаршчыкаў
Як другі пілот «Белавія» Яна Пасініцкая пракладае шлях у вялікую авіяцыю
Ад вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі да палётаў на Embraer-175 і Embraer-195 — гісторыя гэтай дзяўчыны сведчыць, што поспех вызначаецца не стэрэатыпамі, а прафесіяналізмам, самадысцыплінай і пастаяннай працай над сабой. Дзяўчына-пілот упэўнена: неба адкрыта для кожнага, хто сапраўды гатовы прысвяціць сябе гэтай прафесіі.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на суісканне Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці 2025 года прайшла ў Палацы Рэспублікі
Прызнанне і магчымасць далейшага перспектыўнага развіцця
Робаты не заменяць чалавека, а зробяць яго працу эфектыўнай і камфортнай
Да 2030 года ў Беларусі плануецца не менш за сто робатаў на кожныя 10 тысяч работнікаў. Дзяржава гатова стымуляваць актыўную рабатызацыю.
Юрый Назараў: Неабходна фарміраваць комплексныя турыстычныя прадукты для развіцця індустрыі гасціннасці
Інвестыцыі ў адпачынак
Мотасезон пад кантролем: якія парушэнні часцей за ўсё дапускаюць байкеры
У разгары сезона супрацоўнікі ДАІ працягваюць павышаны кантроль за двухколавым транспартам. Толькі ў Мінску зарэгістравана ўжо больш за 26 000 матацыклаў.
Якая дзяржаўная падтрымка прадастаўляецца сем’ям з дзецьмі, расказалі ў Мінпрацы
Беларусь застаецца адной з нямногіх краін, дзе аплатны водпуск па доглядзе дзіцяці прадастаўляецца да дасягнення ім трох гадоў. Гэта норма, замацаваная ў заканадаўстве, дазваляе бацькам не спяшацца з выхадам на працу і ўдзяліць максімум увагі малышу ў першыя гады яго жыцця. Пры гэтым дзяржава забяспечвае фінансавую падтрымку на працягу ўсяго гэтага перыяду, расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.