Навiны
Міжнародная канферэнцыя «Моладзь у навуцы» пройдзе 13–15 кастрычніка ў Мінску
XXIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моладзь у навуцы — 2026» пройдзе з 13 па 15 кастрычніка ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАН.
Каля 185 тыс. замежнікаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года, большасць — з суседніх краін
Беларусь без віз з пачатку года наведалі каля 185 тыс. замежнікаў. Пра гэта паведамілі БелТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Каля 26 тыс. прапаноў аб рабоце прадставяць для пажылых і людзей з інваліднасцю на рэспубліканскім кірмашы
Каля 26 тыс. прапаноў аб рабоце прадставяць для пажылых і людзей з інваліднасцю на рэспубліканскім кірмашы вакансій, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Падрабязнасці кадравага дня ў Палацы Незалежнасці
«Трэба дзейнічаць, трэба рухацца наперад»
Лукашэнка растлумачыў прызначэнне сілавіка намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта і папярэдзіў магчымыя спекуляцыі
Альтэрнатыўны, канкурэнтны пункт гледжання павінен існаваць на самым высокім узроўні. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 28 верасня, прымаючы рашэнне аб прызначэнні намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Паўла Муравейкі, перадае БелТА.
Сяргей Гунько ўзначаліў «Белдругчормет»
Генеральным дырэктарам Беларускага дзяржаўнага аб’яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і адходаў чорных і каляровых металаў — генеральным дырэктарам ААТ «Белдругчормет» прызначаны Сяргей Гунько. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.
Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне дзесяці новых кіраўнікоў раёнаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, перадае БелТА.
Лукашэнка прызначыў Андрэя Кунцэвіча дырэктарам БІСД
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Кунцэвіча дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, перадае БелТА.
Яраслаў Чаркаскі прызначаны паслом Беларусі ў Сірыі і па сумяшчальніцтве ў Іарданіі
Яраслаў Чаркаскі прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Іарданскім Хашыміцкім Каралеўстве. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.
Дзмітрый Баско прызначаны старшынёй Дзяржстандарту
Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі прызначаны Дзмітрый Баско. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.