Навiны
«Купалаўка» збірае бібліятэкараў Расіі і Беларусі
16 кастрычніка на базе Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы горада Мінска Цэнтралізаваная ўстанова дзяржаўных публічных бібліятэк горада Мінска праводзіць Міжнародную анлайн-канферэнцыю «Бібліятэка. Больш, чым заўсёды», прысвечаную 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг. Сярод арганізатараў — упраўленне культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Вызначаны новыя правілы для платных парковак у Мінску
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 мая падпісаў Указ № 218, якім уносяцца змены ва Указ ад 3 кастрычніка 2006 года № 589 «Аб упарадкаванні работы аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак». Тры месяцы было дадзена на тое, каб ён уступіў у сілу і ўсе неабходныя дакументы былі падрыхтаваны. 28 жніўня ён пачаў сваю работу. Ва ўказе былі вызначаны асноўныя кірункі работы аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак. У яго развіццё была таксама падрыхтавана пастанова Савета Міністраў № 488 ад 9 верасня. Гэтыя дакументы дазволяць арганізаваць работу платных аўтамабільных парковак, і ў тым ліку аўтамабільных стаянак, па-новаму.
Развіццё паркаў сталіцы абмеркавалі дэпутаты Мінскага гарсавета
Больш за 150 фільмаў прыме ўдзел у XXXI Міжнародным кінафестывалі «Лістапад»
У конкурснай праграме XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прымуць удзел 157 фільмаў з 41 краіны. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Завяршаецца ўзвядзенне каркаса Нацыянальнага гістарычнага музея
Як ідзе будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея, расказалі ў ДВА «Мінскбуд», паведамляе БелТА.
З 20 кастрычніка на маршруце «Мінск — Нарач» з’явіцца новы прыпынак
З 20 кастрычніка на міжгароднім маршруце № 618 «Мінск — Нарач» з’явіцца дадатковы прыпынак — «пав. Конікі». Ён будзе дзейнічаць у абодвух напрамках руху (адпраўленне з Мінска ў 08:00, ад АВ Нарач — у 13:30), паведамляе «Мінская Праўда».
У Мінску дазволілі запуск ацяплення ў адміністрацыйных будынках
Кантроль хуткасці ажыццяўляецца на 11 участках дарог Мінска
Кантроль хуткасці ажыццяўляецца на 11 участках дарог Мінска. Пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
У Мінску 5-8 кастрычніка абмяжуюць рух транспарту па вул. Леніна
У цэнтры Мінска 5-8 кастрычніка будзе абмежаваны рух транспарту, паведамляе БелТА.
Авіярэйс Мінск - Махачкала прапануюць зрабіць круглагадовым
Рэйс Мінск — Махачкала можа стаць круглагадовым, паведамілі ў прэс-службе Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі па выніках пасяджэння рабочай групы па турызме Саюзнай дзяржавы ў Махачкале, дзе абмеркавалі меры па павелічэнні турпатоку паміж Беларуссю і Дагестанам, перадае БелТА.