Навiны
Лукашэнка павіншаваў Пуціна з паспяховым правядзеннем адзінага дня галасавання
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з паспяховым правядзеннем адзінага дня галасавання. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Ігар Сергяенка павіншаваў Вячаслава Валодзіна
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка накіраваў віншаванні Старшыні Дзяржаўнай Думы Расіі Вячаславу Валодзіну з нагоды пераканаўчай перамогі на выбарах у Дзяржаўную Думу.
Што паказала маштабнае сацыялагічнае даследаванне лета-2026
За чвэрць стагоддзя ідэя выхаду на поўную энергетычную незалежнасць стала прывычнай рэальнасцю
Гэтымі днямі Міністэрства энергетыкі адзначае сваё 25-годдзе. Як развіваецца гэта стратэгічна важная для краіны галіна і якіх поспехаў дабілася за гэты час, расказаў журналістам напярэдадні юбілею міністр энергетыкі Дзяніс МАРОЗ.
Праехаліся на школьным аўтобусе, каб падзяліцца эмоцыямі і назіраннямі
З раніцы па Круглым мільгацяць жоўтыя аўтобусы з паметкай «Дзеці». Школьнікі з камфортам даязджаюць да месца вучобы. Разам з начальнікам упраўлення цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Круглянскага раёна Яўгеніяй КЛІМАВАЙ дзяжурым на паркоўцы каля СШ № 2. На гадзінніку восем — чакаем, калі пачнуць прыбываць першыя «школьныя» рэйсы.
Белстат: інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень-жнівень склалі 36,9 млрд рублёў
Інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень-жнівень бягучага года ў Беларусі склалі 36,9 млрд рублёў. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Бульбу ў Беларусі ўбралі з 36% запланаваных плошчаў
Бульбу ў Беларусі ўбралі з 36% запланаваных плошчаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Саюзны злёт грамадзян старэйшага пакалення «Мы — за актыўнае даўгалецце» пройдзе ў Віцебску 23-25 верасня
Мерапрыемства Саюзнай дзяржавы «Саюзны злёт грамадзян старэйшага пакалення «Мы — за актыўнае даўгалецце» пройдзе 23-25 верасня ў Віцебску, паведамілі БелТА ў прэс-службе Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Беларуска Баравок стала другой на адкрытым чэмпіянаце Бельгіі па настольным тэнісе
Беларуска Кацярына Баравок узяла серабро адкрытага чэмпіянату Бельгіі па настольным тэнісе ў Пепенстэры, паведамілі БелТА ў прэс-службе БФНТ.
Мытная інфраструктура і пераарыентацыя таварапатоку. Лукашэнка прыняў з дакладам Арлоўскага
У нядзелю Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мытную службу з 35-годдзем. У панядзелак працоўны тыдзень кіраўніка дзяржавы стартаваў з даклада старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Арлоўскага. Падчас сустрэчы беларускаму лідару было даложана аб мытнай інфраструктуры і пераарыентацыі таварапатоку.