Навiны
Найлепшы з лепшых. Самы народны каравай выбіраюць у Беларусі
Бітва караваяў распачалася ў Беларусі пасля бітвы за ўраджай. Тэлеграм-канал «Пул першага» прапанаваў падпісчыкам разам выбраць найлепшы каравай з тых, што прадстаўлены ў Палацы Незалежнасці. Сёння — заключны дзень інтэрнэт-галасавання. Да завочнага спаборніцтва падключылася ўся краіна, паведамляе БелТА.
Рыжанкоў накіраваўся з афіцыйным візітам у В’етнам
Жывая дыскусія замест пустых слоў. У чым дэлегаты І УНС далі фору прафесійным палітыкам
Першы Усебеларускі народны сход стаў пляцоўкай для ажыўленай дыскусіі па пытаннях дзяржаўнага ладу і напрамку рэформ.
Удзел беларускіх спецыялістаў у будаўніцтве АЭС ва Узбекістане разгледзелі ў Мінэнерга
Беларусь і Узбекістан разгледзелі перспектывы вытворчай кааперацыі ў атамнай энергетыцы, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінэнерга па выніках сустрэчы міністра энергетыкі Дзяніса Мароза з дырэктарам агенцтва «Узатам» Азімам Ахмедхаджаевым.
У Беларусі з 1 лістапада павялічацца памеры дзяржаўных дапамог сем’ям з дзецьмі
У Беларусі з 1 лістапада 2026 года павялічацца памеры дзяржаўных дапамог сем’ям з дзецьмі, што вылічвацца з бюджэту пражытачнага мінімума (БПМ). Новыя памеры дапамог будуць дзейнічаць па 31 студзеня 2027 года ўключна, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Лукашэнка прапанаваў адрадзіць практыку па замацаванні за Беларуссю шэрагу расійскіх гарадоў і рэгіёнаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе адрадзіць савецкую практыку, калі Беларусь была адказная за забеспячэнне неабходнымі таварамі шэрагу буйных гарадоў і рэгіёнаў Расіі. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым, перадае БелТА.
Батанічны сад правядзе экскурсіі для школьнікаў у дні асенніх канікулаў
Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі ў дні асенніх канікулаў правядзе экскурсіі для школьнікаў. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на ўстанову.
У Беларусі з 1 лістапада павышаюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму
У Беларусі з 1 лістапада павышаюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ). Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Барэц грэка-рымскага стылю Маскевіч стаў чэмпіёнам свету
Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Кірыл Маскевіч заваяваў золата на чэмпіянаце свету 2026 года, які праходзіць у Астане, паведамляе БелТА.
Беларусь і ААЭ пашыраюць супрацоўніцтва ў сферы дзяржаўнага аўдыту
Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі і Упраўленне па пытаннях падсправаздачнасці ААЭ падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па развіцці супрацоўніцтва. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю.